Шляхі з Рыма вядуць на Берасцейшчыну. Тут робяць стаўку на адукацыю і распрацавалі для мясцовай улады безбюракратычную сістэму ўзаемаадносін з інвестарамі. 21.by

Шляхі з Рыма вядуць на Берасцейшчыну. Тут робяць стаўку на адукацыю і распрацавалі для мясцовай улады безбюракратычную сістэму ўзаемаадносін з інвестарамі

07.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Шляхі з Рыма вядуць на Берасцейшчыну.
Тут робяць стаўку на адукацыю і распрацавалі для мясцовай улады безбюракратычную сістэму ўзаемаадносін з інвестарамі.

Вядома, сёння найбольш актуальны кірунак развіцця краіны — інавацыі, абнаўленне вытворчасці. Але вядома і тое, што ніякая рэформа немагчыма без правільнага стаўлення чалавека да той вытворчасці, дзе ён заняты. Ці не гэтым мы зацікавілі, скажам, прамыслоўцаў Італіі?

На працягу лютага—мая 2010 года Брэсцкую вобласць наведалі некалькі дэлегацый італьянскіх бізнес-колаў. Дэлегацыя прадстаўнікоў міністэрства эканамічнага развіцця Італьянскай Рэспублікі, аддзяленняў Інстытута знешняга гандлю Італіі ў Маскве і Мінску, а таксама кіраўнікі амаль 20  буйных італьянскіх кампаній прынялі ўдзел у III Брэсцкім інвестыцыйным форуме.Адным са складальнікаў італьянскай прамысловай акругі ў Брэсце з’яўляецца супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы. Першы крок у гэтым кірунку ўжо зроблены. У сакавіку 2010 года беларуская дэлегацыя, у склад якой уваходзілі і прадстаўнікі Брэсцкай вобласці, прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці грузавога чыгуначнага маршруту “Марка Пола Экспрэс” паміж Брэстам ды італьянскім Портагруара. — Гэты праект дазволіць забяспечыць канкурэнтаздольныя па кошце і тэрмінах дастаўкі грузаў зносіны паміж Італіяй, Беларуссю, краінамі СНГ, Балтыі, а ў перспектыве — краінамі Скандынавіі і Далёкага Усходу. Маршрут выкарыстае выгаднае геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь, ён мае стратэгічнае значэнне для ўмацавання транспартна-лагістычнага патэнцыялу і транзітнай канкурэнтаздольнасці нашай краіны ў Цэнтральный Еўропе, асабліва з улікам адзінай мытнай прасторы з Расіяй ды Казахстанам, — адзначыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.Сёння ў вобласці ўжо зарэгістравана новае італьянскае прадпрыемства “Тэле Сістэм Брэст”, якое будзе вырабляць элементы для непасрэднага прыёму спадарожнікавага лічбавага тэлевізійнага паказу. У стане рэгістрацыі яшчэ адзін суб’ект гаспадарання з удзелам італьянскага капіталу — фірма “Алурад Брэст”, якая будзе спецыялізавацца на секцыйных радыятарах. Пра свае намеры пачаць працу на Брэстчыне заявіла таксама буйная італьянская кампанія скураной вытворчасці.У бягучым годзе распачата рэалізацыя шэрагу інвестыцыйных праектаў. Вось толькі некаторыя: тэхнічнае пераўзбраенне КУП “Брэстжылбуд” — аб’ём інвестыцый 74,5 млрд рублёў; стварэнне фармацэўтычнай вытворчасці на тэрыторыі СЭЗ “Брэст” СТАА “Сірыус Фарм” — каля 9 млрд рублёў; вядзецца будаўніцтва завода па вытворчасці сталёвых электразварных труб ЗТАА “Аметыст Метал Груп” — 22, 5 млрд рублёў.Паспяхова працягваецца рэалізацыя ўжо распачатых праектаў: асваенне радовішча “Хаціслаўскае” на Маларытчыне, завяршэнне будаўніцтва заводаў па вытворчасці сілікатных блокаў, вапны, узвядзенне комплекса па вытворчасці мяса птушкі ААТ “Камароўка” Брэсцкага раёна.У Белаазёрску будзе рэалізаваны праект СТАА “Белінвестгандаль-Сплаў” па стварэнні плавільнай вытворчасці свінцу, як першага этапа поўнага цыкла вырабу акумулятараў у нашай краіне.Усяго на Берасцейшчыне зарэгістравана каля 600 прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі. Найбольш актыўныя інвестары сёння — Польшча, Расія і Германія. Цікавасць да рэгіёна праяўляюць таксама Англія, ЗША, Кіпр, Украіна, Чэхія, Швейцарыя, Нідэрланды. Для таго каб зацікавіць патэнцыяльных інвестараў, у Брэсце штогод наладжваюцца выставы-кірмашы “Брэст. Садружнасць”. У сёлетняй прымалі ўдзел больш за 150 экспанентаў.За амбіцыйнымі інвестыцыйнымі праектамі тут не забываюцца і пра надзённыя клопаты простага чалавека. Сёлета адчынена аддзяленне гемадыялізу ў Брэсцкай гарадской бальніцы. Да гэтага такая спецыялізаваная дапамога была магчыма толькі ў абласной бальніцы і ў бальніцах Бярозы, Пінска ды Баранавічаў. Цяпер ёсць магчымасць разгрузіць гэтыя медыцынскія ўстановы. Новая бальніца адчыніла дзверы і ў пасёлку Дамачава.Амаль трэць абласнога бюджэту складаюць выдаткі на адукацыю. Вядома, што толькі высокаадукаваны чалавек можа адпавядаць патрабаванням інавацыйнага і тэхнічнага пераўзбраення краіны.  — Прыцягненне замежных інвестыцый набывае для Берасцейшчыны асаблівую актуальнасць, а стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату і забеспячэнне абароны інтарэсаў інвестараў з’яўляецца адной з найважнейшых нашых задач, — зазначае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. — З гэтай мэтай ва ўсіх мясцовых органах кіравання распрацавана дакладная сістэма стаўлення да інвестараў, дзе адміністрацыйныя працэдуры зведзены да мінімуму. Такім чынам, практычна ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі вобласці знойдзецца поле дзейнасці для тых, хто ўмее глядзець наперад ды інвеставаць у поспех.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома, сёння найбольш актуальны кірунак развіцця краіны — інавацыі, абнаўленне вытворчасці. Але вядома і тое, што ніякая рэформа немагчыма без правільнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика