Клецкі чыноўнік завочна памірыўся з Панамаровым

07.09.2010 20:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да актывіста.

У Нясвіжскім раённым судзе скончылася судовая эпапея па абвінавачванні актывіста з Клецку Сяргея Панамарова ў абразе начальніка клецкай ЖКГ Аляксандра Навіцкага. У аўторак 7 верасня жонка актывіста Святлана Панамарова атрымала пастанову суда ад 26 жніўня 2010 г. У ёй гаворыцца, што ў ходзе судовага разгляду суд задаволіў заяву Навіцкага з просьбай спыніць справу ў сувязі з тым, што ён памірыўся з Панамаровым. Паколькі суд не можа разглядаць адміністрацыйную справу без заявы пацярпелага боку, то было прынятае рашэнне справу спыніць па прымірэнні бакоў.

Варта адзначыць, што на момант вынясення гэтага рашэння С. Панамароў ужо знаходзіўся ў Польшчы, куды выехаў, каб атрымаць палітычны прытулак. Нагадаем таксама, што першапачаткова ў праваахоўныя органы на абразы з боку начальніка ЖКГ паскардзіўся Панамароў. Аднак, у хуткім часе Навіцкі падаў сустрэчную заяву, у якой звінаваціў у абразах Панамарова. Актывіста ў выніку аштрафавалі. Ён некалькі разоў абскарджваў пакаранне і нават меў падтрымку з боку Мінскага абласнога і нясвіжскага раённага судоў, але пазней той жа Мінскі абласны суд задаволіў касацыйную скаргу Навіцкага і прызначыў новае паседжанне ў Нясвіжы на 26 жніўня.

На сёння незавершанай застаецца крымінальная справа супраць Панамарова паводле арт. 369 КК РБ («Знявага прадстаўніка ўлады»). Клецкага апазіцыянера абвінавачваюць у абразе шэрагу клецкіх чыноўнікаў. Панамарова абвясцілі ў вышук.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да актывіста.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика