Ва ўсіх навучальных установах Беларусі забаранілі паліць
08.09.2010 12:15
—
Новости Общества
|
Ва ўсіх навучальных установах Беларусі з 1 верасня забаронена курэнне. Згодна з загадам Міністэрства адукацыі Беларусі № 516 ад 27 ліпеня 2010 года, курэнне забаронена не толькі ў навучальных карпусах, але і на ганку карпусоў і нават на прылеглай тэрыторыі навучальнай установы. Як паведамілі ва ўпраўленні сацыяльнай і выхаваўчай работы Мінадукацыі Беларусі, гэты загад быў падрыхтаваны для прадаўжэння працы па прафілактыцы тытунекурэння і прапаганды здаровага ладу жыцця.Нагадаем, курэнне ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, на аб’ектах гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання забаронена ў Беларусі яшчэ ў 2002 годзе ў адпаведнасці з пунктам 38 палажэння «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў», зацверджанага дэкрэтам прэзідэнта. У Мінску аб’яўлена некалькі зон, свабодных ад курэння, — Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага, Парк Чалюскінцаў, Мінскі гарадскі заапарк, Цэнтральны батанічны сад, парк забаў «Дрымленд», Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт, паркавая зона мікрараёна Малінаўка і іншыя аб’екты. Нагадаем, згодна з апошнімі данымі, у Беларусі доля курцоў сярод мужчын складае больш за 50%, сярод жанчын — больш за 20%. З 2001 года колькасць курцоў у цэлым у краіне скарацілася, аднак адбываецца гэта галоўным чынам за кошт мужчын. Доля Мінадукацыі сумесна з іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі рэгулярна праводзіць мерапрыемствы, скіраваныя на прафілактыку тытунекурэння. Так, з 15 па 31 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь супраць тытуню», а таксама Сусветнага дня адмовы ад курэння (20 лістапада) ва ўстановах праводзяцца інфармацыйныя і прапагандысцкія мерапрыемствы па праблемах прафілактыкі нікацінавай залежнасці і здаровага ладу жыцця. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсіх навучальных установах Беларусі з 1 верасня забаронена курэнне.Згодна з загадам Міністэрства адукацыі Беларусі № 516 ад 27 ліпеня 2010 года,... |
|