Бой падушкамі зноўку разагнаны міліцыяй
08.09.2010 22:14
—
Новости Общества
|
Каля 100 маладых людзей сабраліся ў скверы за будынкам сталічнай філармоніі, каб пабіцца падушкамі ў гонар вядомай Бітвы пад Воршай. Спачатку Андрэй Кім прапанаваў усім павязаць сабе стужкі чырвонага ці белага колеру. Маладыя людзі выбіралі за каго сёння «ваяваць»: за Маскоўскае княства (чырвоныя стужкі) ці за Вялікае Княства Літоўскае (белыя стужкі). Не паспелі ўдзельнікі акцыі дастаць свае падушкі і пашыхтавацца на бітву, як з’явілася міліцыя. Андрэй Кім гучна паведаміў, што акцыя ў гэтым месцы працягвацца не будзе і парэкамендаваў як найхучэй разыходзіцца. Аднак каля шасці чалавек не паспелі збегчы. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што затрыманых збіраюцца адвезці ў Савецкі РАУС.Акцыя на гэтым не скончылася, літаральна праз 20 хвілін усе, хто хацеў працягу свята, сабраліся ў Парку Горкага. Стужкі болей не дзялілі, доўгіх размоваў не вялі, а адразу прыступілі да бойкі. Хвілін 20 маладыя людзі біліся так, што ажно пер’е ляцела. Каля 100 чалавек са смехам і жартамі білі адзін аднаго падушкамі, мяккімі цацкамі і спальнікамі.Тым часам да бойкі далучыўся арганізатар акцыі Андрэй Кім і прапанаваў хуценька перадыслацыравацца на іншае месца, бліжэй да выхаду з парка. Не паспелі маладыя людзі выйсці з парку Горкага, як зноўку з’явілася міліцыя. Моладзь бегма кінулася хто куды, аднак супрацоўнікі міліцыі паспелі злавіць як мінімум 5 чалавек, каб праверыць «ці не яны гэта засмецілі пер’ем парк». Міліцыя чакала ўдзельнікаў акцыі на ўсіх выхадах з парку Горкага. Спынялі нават журналістаў, каб праверыць пасведчанні. Прычынай затрыманняў была ці наяўнасць падушак у руках, ці пёркі ў валасах. Некаторыя міліцыянты забаранялі здымаць сябе на фота і відэа. Як пажартаваў адзін са спецназаўцаў «пер’і шкодныя для здароўя», а за смецце ў парку камусьці прыйдзецца адказваць.У 20.20 Андрэй Кім паведаміў па тэлефоне, што ён пакуль не затрыманы і акцыі працягваюцца ў іншых кутках Менску. Людзі збіраюцца невялікімі кампаніямі, каб працягнуць святкаванне. Як паведаміў адзін з затрыманых, у Савецкім РАУС на момант 20.30 знаходзіцца 14 чалавек, ва ўсіх бяруць адбіткі пальцаў і тлумачэнні, чаму яны знаходзіліся на месцы правядзенні несанкцыянаванага Мінгарвыканкамам мерапрыемства. Непаўнагадовых папрасілі пакінуць падушкі ў міліцыі, іх збіраюцца адпускаць дадому. Супрацоўнікі міліцыі на поўным сур"ёзе кажуць усім падчас затрыманняў, што паступіла скарга ад пабітага падушкай, таму яны вымушаны разабрацца ў сітуацыі.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 14 чалавек затрыманы. Міліцыя вылоўлівае ўдзельнікаў бітвы ў розных кутках Мінску.
|
|