ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

10.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Расіі на рынку ва Уладзікаўказе адбыўся выбух

Колькасць загінулых у выніку выбуху на Зялёным рынку, паводле апошніх звестак, склала восем чалавек.

Раненні, паводле звестак агенцтва ІТАР-ТАСС, атрымалі 30 чалавек, а паводле звестак "Інтэрфакс" — 50 чалавек. Выбух адбыўся на Зялёным рынку, 9 верасня ў 11.22 па мясцовым часе (адпавядае маскоўскаму). Ужо вызначана, што бомба магутнасцю 10 кілаграмаў тратылу знаходзілася ў аўтамабілі.

Швейцарскі пенсіянер адкрыў агонь па мінаках

Швейцарская паліцыя ачапіла хату 67-гадовага жыхара горада Біль, які ў ноч на 9 верасня адкрыў агонь па мінаках са свайго дому.

Паводле некаторых звестак, цяжкае раненне атрымаў адзін з паліцэйскіх. Месцазнаходжанне "стральца" ўчора яшчэ не было вядома. Разам з тым перыметр бяспекі вакол дома злачынца быў пашыраны, тэрыторыю патрулюе паліцэйскі верталёт, а з бліжэйшых дамоў эвакуявалі жыхароў. Па інфармацыі мясцовых СМІ, мужчына пачаў страляць па людзях пасля таго, як суд пастанавіў прымусова прадаць на аўкцыёне яго дом за даўгі.

У Расіі расце зарплата службоўцаў

Сярэдняя зарплата дзяржслужачых у суб'ектах Расійскай Федэрацыі ў першым паўгоддзі вырасла на 5,9 % ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склала 35,3 тысячы рублёў у месяц.

Паводле звестак Расстата, у рэгіёнах краіны зарплата службоўцаў была ў 1,8 раза вышэйшай за сярэднюю па Расіі. Самая высокая заработная плата у дзяржслужачых — 86,448 тысячы рублёў у месяц — была зафіксаваная ў Нянецкай аўтаномнай акрузе. У Чачні зарплата службоўцаў, наадварот, была самай нізкай — 9,5 тысячы рублёў. У Маскве сярэднемесячная зарплата працаўнікоў улады ў першым паўгоддзі склала 48,5 тысячы рублёў, а ў Санкт-Пецярбургу — 52,7 тысячы рублёў. У 2009 годзе сярэдняя зарплата службоўцаў у краіне была 28,2 тысячы рублёў у месяц.

Расійскі банк выдасць пенсіянерам-укладчыкам па 5 кілаграмаў цукру

Адзін з банкаў Благавешчанска 8 верасня пачаў рэкламную акцыю па прыцягненні ўкладчыкаў пенсійнага ўзросту, піша грамадска-палітычнае выданне Амурскай вобласці "Тэлепорт".

Пенсіянеру, які зрабіў уклад на суму ад 30 тысяч рублёў на тэрмін не менш як тры месяцы, фінансавая арганізацыя дорыць пяць кілаграмаў цукру. Пры гэтым выданне адзначае, што незалежна ад колькасці зробленых укладаў падарунак можна атрымаць толькі адзін раз. Акцыя прымеркаваная да садова-агароднага перыяду, калі пенсіянеры актыўна нарыхтоўваюць саленні і варэнні. Акцыя, якая завершыцца 19 верасня, праходзіць дастаткова паспяхова.

Фідэль Кастра прызнаўся ў непрацаздольнасці "кубінскай мадэлі"

Былы лідар Кубы Фідэль Кастра прызнаўся, што "кубінская мадэль" — форма праўлення ў астраўной дзяржаве — больш не працуе так, як гэта задумвалася. Пра гэта Кастра заявіў у інтэрв'ю журналісту выдання The Atlantіc Голдбергу ў адказ на пытанне аб мэтазгоднасці прымянення кубінскай формы сацыялізму ў іншых краінах.

Кастра заявіў, што кубінская мадэль больш не падыходзіць нават для Кубы.

У Запарожжы паляўнічы ў сне застрэліў свайго таварыша

Жыхар Запарожскай вобласці Украіны ў сне выпадкова застрэліў свайго таварыша, з якім яны разам хадзілі на паляванне.

Група паляўнічых з 15 чалавек па выніках дня не змагла здабыць якой-небудзь значнай дзічыны. Таму да вечара мужчыны разбілі ў лесе лагер і пачалі распіваць спіртное. Праз нейкі час паляўнічыя пачалі ўкладвацца спаць, прычым адзін з іх лёг побач з зараджанай стрэльбай. У сне ён выпадкова націснуў на пускавы курок і застрэліў таварыша, які спаў непадалёк.

Германія стала лідарам у ЕС па колькасці іншаземцаў

У Германіі пражывае больш за ўсё іншаземцаў у параўнанні з іншымі краінамі ЕС, такія звесткі прыводзяцца статыстычнай службы Еўрасаюза Eurostat.

Доля іншаземцаў у ФРГ дасягае 8,8%, у той час як сярэдні паказчык па ЕС складае 6,4%. Так, паводле звестак Eurostat, усяго ў краінах ЕС пражывае 31 млн іншаземцаў. Пры гэтым, паводле звестак на 2009 год, у ФРГ пражывала больш за 7 млн прыезджых, на другім месцы апынулася Іспанія з 5,7 млн іншаземцаў, на трэцім — Вялікабрытанія (4 млн), на чацвёртым — Італія (3,9 млн) і на пятым — Францыя (3,7 млн).

Падатак для поўнагадовых дзяцей на ўтрыманне бацькоў

Дзеці ў Літве пасля наступлення 18 гадоў павінны будуць плаціць кожнаму з бацькоў падатак у памеры 5% — такі законапраект мае намер унесці на абмеркаванне цяперашняй сесіі парламента Літвы фракцыя лібералаў і цэнтра.

Закон, на думку яго аўтара — самага багатага члена парламента мільянера Вальдэмараса Валкюнаса, дапаможа Літве выратаваць ад краху Фонд сацыяльнага страхавання, які выплачвае пенсіі і ў бюджэце якога ўтварылася дзірка. Такая дапамога дзяцей пажылым бацькам дазволіла б не павышаць пенсійны ўзрост для мужчын і жанчын да 65 гадоў.

А фінскі еўрапарламентарый нядаўна прапанаваў увогуле адмяніць пенсіі, пераклаўшы клопат аб пенсіянерах на плечы іх дзяцей. Праўда, яго прапанова не сустрэла падтрымкі.

Расія забароніць экспарт семак

Расія можа забараніць экспарт насення сланечніку і сланечнікавага алею.

Газета "Ведамасці" піша, што напрыканцы жніўня Саюз вытворцаў алеяў накіраваў на імя першага віцэ-прэм'ера Віктара Зубкова і міністра сельскай гаспадаркі Алены Скрыннік пісьмо з просьбай увесці забарону на экспарт гэтых прадуктаў на паўгода з сярэдзіны верасня. Саюз матывуе неабходнасць абмежаванняў ростам цэн прыкладна ў паўтара раза і нізкім ураджаем. У Саюзе просяць хаця б павысіць пошліну на семачкі да 30 працэнтаў, а на алей увесці загараджальную пошліну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расіі на рынку ва Уладзікаўказе адбыўся выбух Колькасць загінулых у выніку выбуху на Зялёным рынку, паводле апошніх звестак, склала восем чалавек. Раненні,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика