Два беларусы везлі з Украіны кантрабандай старадаўнія манеты
13.09.2010 17:38
—
Новости Общества
|
Украінскія мытнікі і памежнікі на адным з пастоў спынілі незаконны вываз старадаўніх манет і купюр.
Як інфармуе УНИАН, у калекцыі, у прыватнасці, было 40 папяровых купюр Расійскай імперыі, часоў СССР, Украіны, Польшчы, Беларусі, Літвы, 129 манет з белага металу і 59 манет з жоўтага металу XIX-XX стст. розных наміналаў і розных краін выпуску. Калекцыю манет і купюр везлі двое грамадзян Беларусі, якія вярталіся да сябе на радзіму на аўтамабілі "Мазда". Беларусы ехалі па "зялёным калідоры", заявіўшы, што ніякіх забароненых, абмежаваных і абавязковых да дэкларавання рэчаў не вязуць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскія мытнікі і памежнікі на адным з пастоў спынілі незаконны вываз старадаўніх манет і купюр.
|
|