У Літве ўшануюць Багушэвіча
17.09.2010
—
Новости Общества
|
Мемарыяльную дошку ў Вільнюсе адкрыюць падчас Дзён культуры Беларусі Дні беларускай культуры ў Літоўскай рэспубліцы пройдуць з 17 па 19 верасня. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць міністр культуры Павел Латушка. Таксама ва ўрачыстасцях прыме ўдзел яго літоўскі калега Арунас Гелунас. Беларуская дэлегацыя ў Літву выпраўляецца вельмі прадстаўнічая — каля 170 чалавек. Бо за тры дні паспець трэба шмат. Адкрыць мемарыяльную дошку ў гонар 170-годдзя паэта і пісьменніка Францішка Багушэвіча. Узгадаць пра 200-годдзе мастака Івана Хруцкага — у Нацыянальным мастацкім музеі Літвы адкрыецца выстава з твораў, што знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Беларускую музыку прадставіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава — канцэрт адбудзецца ў Палацы кангрэсаў. Беларускую песню, акрамя прафесіяналаў з нашай краіны, заспяваюць калектывы беларускай дыяспары. А тэатр у Літву паедзе самы беларускі — Купалаўскі, са спектаклямі "Пінская шляхта" паводле Дуніна-Марцінкевіча і "Translatіon" па матывах твора Б. Фрыела. Беларуская мова загучыць у Літоўскім нацыянальным тэатры драмы і, трэба спадзявацца, што тэмы пастановак, вельмі важныя для беларусаў, будуць зразумелыя без перакладу... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мемарыяльную дошку ў Вільнюсе адкрыюць падчас Дзён культуры Беларусі Дні беларускай культуры ў Літоўскай рэспубліцы пройдуць з 17 па 19 верасня. Беларускую...
|
|