Амаль 86 працэнтаў грамадзян Беларусі не давяраюць апазіцыйным партыям. 21.by

Амаль 86 працэнтаў грамадзян Беларусі не давяраюць апазіцыйным партыям

21.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апазіцыйным партыям не давяраюць 85,9 працэнта грамадзян Беларусі: 71,5 працэнта адзначылі графу "не", 14,4 працэнта — "хутчэй, не". Такія звесткі сацапытання, праведзенага ў жніўні 2010 года Аналітычным цэнтрам ЕсооM, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры.

Апазіцыйным партыям давяраюць 3,1 працэнта рэспандэнтаў, а 2,2 працэнта — "хутчэй, так". Без адказу пытанне сацыёлагаў пакінулі 8,8 працэнта. У той жа час партыям, якія супрацоўнічаюць з уладай, давяраюць 48,6 працэнта грамадзян, "хутчэй" давяраюць — 18,2 працэнта. Не карыстаюцца яны папулярнасцю ў 16,6 працэнта апытаных ("не" — 7,4 працэнта, "хутчэй, не" — 9,2 працэнта). Не змаглі вызначыць сваё стаўленне да іх 16,6 працэнта ўдзельнікаў апытання. У час сацдаследавання апытаны 1,4 тыс. грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых. Памылка выбаркі — у дапушчальных межах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апазіцыйным партыям не давяраюць 85,9 працэнта грамадзян Беларусі: 71,5 працэнта адзначылі графу "не", 14,4 працэнта — "хутчэй, не". Такія звесткі сацапытання,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика