Увага: грашовыя пераводы па
21.09.2010 10:47
—
Новости Общества
|
З 23 верасня ў сілу ўваходзіць закон "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадухілення, легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці", у сувязі з гэтым пастановай Савета Міністраў унесены некаторыя змяненні ў правіла аказання паслуг паштовай сувязі. У адпаведнасці з пастановай аператар паштовай сувязі павінен атрымаць і захоўваць інфармацыю аб фізічнай асобе ці арганізацыі, якія здзяйснялі грашовыя пераводы на суму роўную ці большую за 100 базавых велічынь (акрамя разлікаў з выкарыстаннем пластыкавых банкаўскіх картак). Асоба, якая здзяйсняе падобную аперацыю, прадстаўляе наступную інфармацыю: прозвішча, імя і імя па бацьку, нумар рахунку ці нумар фінансавай аперацыі, месца жыхарства, пашпартныя звесткі. Асобам, якія не прад"яўляюць патрэбных дакументаў, аператары паштовай сувязі маюць права адмовіць у абслугоўванні. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 23 верасня ў сілу ўваходзіць закон "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадухілення, легалізацыі даходаў,...
|
|