Правительство утвердило госпрограмму "Архивы Беларуси" на 2011—2015 годы. 21.by

Правительство утвердило госпрограмму "Архивы Беларуси" на 2011—2015 годы

21.09.2010 11:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 Рызыка развiцця iнсульту выяўлена ў 42 працэнтаў удзельнiкаў агульнагарадской медыцынскай акцыi "Разам супраць iнсульту", якая прайшла ў Мiнску. Пры гэтым вельмi высокая рызыка iнсульту выяўлена ў 180 чалавек, у сувязi з чым яны тэрмiнова былi адпраўленыя на аказанне дапамогi ў РНПЦ "Неўралогiя". Усяго да медыкаў звярнулiся 23,5 тыс. чалавек, больш за 65 працэнтаў з iх — жанчыны.

 За трое сутак на дарогах рэспублiкi адбылося 64 ДТЗ, у якiх 15 чалавек загiнулi i 68 атрымалi траўмы рознай ступенi цяжкасцi.

 У Глуску мiлiцыяй затрыманы ўрач раённай бальнiцы, якi выпiсаў за ўзнагароджанне рэцэпты для набыцця псiхатропных рэчываў. 60-гадовы неўрапатолаг на працягу месяца выпiсаў 5 рэцэптаў на падстаўных асобаў. Узбуджана крымiнальная справа.

 У Саратаўскай вобласцi расследуецца жорсткае забойства грамадзянiна Арменii, учыненае трыма мiлiцыянерамi. Не атрымаўшы патрэбных iм паказанняў, вартавыя парадку аблiлi затрыманага бензiнам i зажыва спалiлi. Мяркуемыя забойцы ў пагонах ужо далi прызнальныя паказаннi. Прэс-служба ГУУС распаўсюдзiла iнфармацыю толькi пасля таго, як пра гэта напiсалi саратаўскiя СМІ.

 Славуты iтальянскi "горад каналаў" Венецыя апынуўся затопленым. З-за шторму на моры i моцных дажджоў узровень вады ў Адрыятычным моры узняўся больш чым на метр, у вынiку чаго вада ў венецыянскiх каналах разлiлася i затапiла цэнтральныя вулiцы i плошчы горада, з гiсторыяй больш за 14 стагоддзяў. Сярод iншага затопленай аказалася знакамiтая плошча Сан-Марка, чый архiтэктурны ансамбль прызнаны сусветным шэдэўрам. Пад ваду пайшлi i масты праз каналы. Аднак паток турыстаў не спынiўся, падарожнiчаць па горадзе можна, як i раней, на гандолах.

 Брытанскi банкiр-мультымiльянер выйграў у латарэю пажыццёвае забеспячэнне. Брытанец будзе атрымлiваць па мiльёну долараў у год да канца жыцця. Ён купiў тры латарэйныя бiлеты i адзiн з iх аказаўся выйгрышным. За вылiкам падаткаў сума штогадовых адлiчэнняў, якую будзе атрымлiваць шчаслiўчык, складзе каля 940 тысяч долараў.

 11-гадовая жыхарка Гавайскiх астравоў на распродажы, якi арганiзавала "Армiя выратавання", знайшла старую вiдэакасету, унутры якой знаходзiлiся 10 стодоларавых купюр. Свядомая дзяўчынка паведамiла пра сваю знаходку мацi i папрасiла яе аддаць грошы персаналу магазiна. Па словах дзяўчынкi, яна вырашыла, што "Армiя выратавання" зможа расходаваць гэтыя грошы на карысць бедных.

 Тэлевiзiйны пульт дыстанцыйнага кiравання — галоўны распаўсюджвальнiк грыпу ў жылых i службовых памяшканях, паведамiлi даследчыкi з амерыканскага ўнiверсiтэта ў штаце Вiрджынiя. Вучоныя правялi аналiз найбольш крызiсных участкаў кватэр i офiсаў з пункту гледжання ступенi небяспекi падчапiць грыпозныя вiрусы. У вынiку на першае месца выйшаў пульт дыстанцыйнага кiравання тэлевiзарам, якi гуляе па руках усiх членаў сям’i або працоўнага калектыву. Услед iдуць дзвярныя ручкi, водаправодныя краны i ручка халадзiльнiка.       ПОЎНЫ АБЗАЦ       Трэнажорныя залы В’етнама могуць стаць вельмi папулярнымi пасля таго, як урад выканае свае намеры па ўкараненнi забароны на ваджэнне матацыкла людзьмi з недастаткова шырокiмi грудзямi. Згодна з праектам новага закона, тыя, чые грудзi ў дыяметры не дасягаюць см, пазбаўляюцца права вадзiць матацыкл. Мэта забароны — адгарадзiць занадта худых, занадта нiзкiх i занадта слабых людзей ад ваджэння небяспечнага сродку перамяшчэння, так як яны маюць павышаную рызыку трапiць у ДТЗ. Пазбаўленне права вадзiць жалезнага каня чакае таксама в’етнамцаў з такiмi захворваннямi, як павялiчаная печань i сiнусiт (захворванне носавых пазух). Мiж тым у многiх в’етнамскiх жанчын невялiкiя грудзi, сярэднестатыстычны в’етнамец наогул не вышэй за 155 см, а жанчыны i яшчэ менш. Аднак менавiта матацыклы складаюць 90 працэнтаў транспарту ў В’етнаме.    Глуханямая жанчына Марыя Бартачынi, якая жыве ў iтальянскай сталiцы, атрымала па пошце штраф у памеры 68 еўра за тое, што размаўляла па сотавым тэлефоне, знаходзячыся за рулём аўтамабiля. Італьянка абскардзiла абсурдны штраф праз адваката. Мiравы суддзя мусiў згадзiцца: палiцэйскiя, якiя выпiсалi штраф, не спынiўшы чалавека, памылiлiся. Суд прыгаварыў мэрыю да выплаты ўсiх судовых выдаткаў, анулявання штрафу i вяртанню 5 ачкоў на вадзiцельскiя правы iх уладальнiцы.  

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

   

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Минск, 21 сентября. Постановлением Совета министров от 15 сентября утверждена государственная программа "Архивы Беларуси" на 2011—2015 годы, которой определены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика