Шрэк перадаў зварот у МЗС
22.09.2010 14:55
—
Новости Общества
|
Каля 10 казачных персанажаў 22 верасня перадалі зварот у Міністэрства Замежных справаў РБ. «Грамадскія актывісты, недзяржаўныя журналісты ды іншыя казачныя монстры!» — звярнуўся да усіх прысутных падчас перформанса Прынц Фаркуад (галоўны антыгерой падзеі). Сваім указам казачны дыктатар паведаміў як насамрэч патрэбна жыць: ніколі не збірацца разам, нічога не рабіць супольна і выехаць у ссылку на балота. Аднак казачныя жывёлы вырашылі не падпарадкоўвацца не разумным указам і адправіліся адстойваць права на дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый. Сатырычныя акцыя стала адказам на «крывадушша» ўладаў. За апошні год і чыноўнікі Мін’юсту і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў неаднаразова выказваліся аб скасаванні крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Аднак далей за абяцанні справа не пайшла. Таму казачныя персанажы перадалі яшчэ адзін зварот с заклікам скасаваць артыкул, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый. 15 верасня МЗС Беларусі адправіла ў ААН дакумент, з якога вынікае, што ўлады ўхіліліся ад вырашэння прынцыповых пытанняў і працягваюць заяўляць, што ў Белаурсі няма праблемаў з правамі чалавека. У гэтым дакуменце ёсць сцверджанне, што «Беларусь не прымае рэкамендацыю адносна скасавання артыкула 193.1 Крымінальнага кодекса. Дадзены артыкул скіраваны на спыненне дзейнасці ў Беларусі экстрэмісцкіх групаў і арганізацыяў…»Таму перформанс з казачнымі персанажамі адбыўся менавіта напярэдадні Перформанс адбыўся ў межах кампаніі Асамблеі НДА «Стоп 193.1!». Падзяліцца навіной:
Настасся Шамрэй Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 10 казачных персанажаў 22 верасня перадалі зварот у Міністэрства Замежных справаў РБ.
|
|