У Гродне будуць судзіць бацькоў, якія патрабавалі беларускамоўны клас. 21.by

У Гродне будуць судзіць бацькоў, якія патрабавалі беларускамоўны клас

22.09.2010 15:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23 верасня адміністрацыйную справу разгледзіць суд Ленінскага раёна.

Гродна, 2 верасня. Пікет пад вокнамі гарвыканкама. Фота www.svaboda.org

Выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесара Алеся Астроўскага, яго жонку Аксану і гродзенскага журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікалі ў суд паводле адміністрацыйнай справы. Разгляд справы адбудзецца ў судзе Ленінскага раёну 23 верасня а 10-й гадзіне, паведаміла Аксана Астроўская. Прафесара Астроўскага вінавацяць у арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага пікета, яго жонку і Хільмановіча — ва ўдзеле ў пікеце. 2 верасня гэтага году яны правялі пікет пад вокнамі гарвыканкаму з патрабаваннем стварыць у Гродне беларускамоўны клас. Па іх словах, гэта быў вымушаны крок. Пікетоўцаў прынялі ў гарвыканкаме і паабяцалі паспрыяць. А пасля гэтага іх усіх затрымалі міліцыянты і адвезлі ў пастарунак.

Адчайны крок Астроўскіх і Хільмановіча меў і пазітыўныя наступствы. Дачка Астроўскіх будзе вучыцца па-беларуску. Большасць прадметаў ёй будуць выкладаць на роднай мове індывідуальна, рэшту — па-расійску і разам з іншымі дзецьмі.

Глядзі яшчэ:
«Ненавідзім беларускую мову!»

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 верасня адміністрацыйную справу разгледзіць суд Ленінскага раёна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика