АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

23.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сталічныя кухары спяклі шарлотку вагой 60 кг. Дзень яблычных прысмакаў прайшоў у рэстаране "Яблык" у рамках 13-га рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх густаў "Прадукт года — 2010". Кухары рэстарана спяклі шарлотку вагой 60 кг, даўжынёй 220 см, шырынёй 141 см і вышынёй 3 см. Па сваіх памерах шарлотка прэтэндуе на права патрапіць у кнігу рэкордаў Расіі, СНД і краін Балтыі "Дзіва".

Споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Ожагава, расійскага мовазнаўцы, лексікографа, доктара філалагічных навук. Створаны ім "Тлумачальны слоўнік рускай мовы" даўно стаў самым папулярным даведачным выданнем па рускай мове, узорам для стварэння многіх руска-нацыянальных слоўнікаў, у якіх фіксуецца сучасная лексіка. Сам Ожагаў жартаваў, што па колькасці выдадзеных экзэмпляраў яго слоўнік не саступае працам класікаў марксізму-ленінізму. Памёр у 1964 г.

У аўтобусе магілёўскага "Дняпра" здарыўся пажар. Ноччу каля невялікага 6-кватэрнага дома па вул. Ленінскай у Магілёве нечакана загарэўся камфартабельны аўтобус футбольнага клуба "Днепр". Побач з домам знаходзіцца тэрыторыя спартыўнага комплексу "Цэнтральны". Вартаўнікі комплексу выклікалі выратавальнікаў, якія ліквідавалі загаранне ў лічаныя хвіліны.

75 кітоў выкінуліся на мелкаводдзе паблізу новазеландскага вострава Паўночны, 25 з іх ужо загінулі, паведамляюць інфармагенцтвы. Кіты-гранда, што напамінаюць дэльфінаў, славяцца сваёй дружалюбнасцю. Яны дасягаюць у даўжыню да 6 м і важаць прыкладна 3 т. Да аперацыі па выратаванні кітоў прыцягнутыя прадстаўнікі прыродаахоўчых арганізацый і мясцовыя жыхары.

ПОЎНЫ АБЗАЦ   Арганізатары музычнага фестывалю Jura Musіc Festіval, які адбудзецца днямі на шатландскім востраве Джура, прыцягнулі да працы на мерапрыемстве 4-гадовага ката па мянушцы Элвіс. Жывёлцы прадстаіць выступіць аўтарам фотасправаздачы з фестывалю. На тулава Элвіса прымацуюць фотакамеру, якая будзе аўтаматычна рабіць здымкі і тут жа адпраўляць іх на афіцыйны сайт музычнай імпрэзы. Кату застанецца толькі прагульвацца па тэрыторыі фестывалю — яму будзе дазволена хадзіць не толькі сярод гледачоў, але і сярод музыкантаў. Элвіс вельмі любіць кантактаваць з людзьмі і слухаць музыку. Jura Musіc Festіval стартуе 24 верасня.

Бабуля знайшла ва ўнітазе анаконду. 73-гадовая полька пайшла ў туалет у сябе дома і ва ўнітазе ўбачыла анаконду. Напалоханая бабуля тут жа зачыніла накрыўку, выбегла з пакою і выклікала паліцыю. Праваахоўнікі разам з працаўнікамі мясцовага заапарку выцягнулі змяю. Мяркуюць, што ў дом пенсіянеркі яна трапіла праз каналізацыйныя трубы. Бабуля адыходзіць ад стрэсу, анаконда асвойваецца ва ўроцлаўскім заасадзе, паліцыя шукае яе ўладальніка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталічныя кухары спяклі шарлотку вагой 60 кг. Дзень яблычных прысмакаў прайшоў у рэстаране "Яблык" у рамках 13-га рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх густаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика