ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

23.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўропа прымае закон пра бяспеку паставак газу

Еўрапарламент адобрыў праект новага "Закона пра бяспеку паставак газу".

У законе пералічаны газавыя зоны, якія павінны ўмацаваць "узаемасувязь і ўзаемапранікненне" за кошт стварэння інфраструктуры, якая дазваляе пастаўляць газ у абодвух накірунках. Польшчу, напрыклад, мяркуецца злучыць з краінамі Балтыкі, Ірландыю — з Вялікабрытаніяй, Данію — са Швецыяй, Германію — з Чэхіяй і са Славакіяй. Румынія, Францыя і Польшча ўвайшлі адначасова ў дзве зоны, а Германія і Францыя — адразу ў тры. Гэтыя зоны павінны забяспечыць энергабяспеку краін у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. У законе такімі названыя: "крытычныя тэмпературы на працягу сямі дзён"; выключна высокі попыт на газ мінімум 30 дзён або парушэнне працы адной з вядучых газавых інфраструктур ЕС пры звычайных зімовых рэжымах (як, напрыклад, гэта адбылося падчас расійска-ўкраінскай газавай вайны напачатку 2009 года).

У Маскве была захопленая ў закладніцы супрацоўніца дзіцячага сада

Ў цэнтры Масквы мужчына захапіў у закладніцы працаўніцу дзіцячага садка, падчас спецаперацыі ён быў затрыманы, жанчына не пацярпела.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на сераду ў дзіцячым садку "Вясёлка" на Фрунзенскай набярэжнай. Падчас спецаперацыі міліцыянеры абясшкодзілі злодзея. Затрыманым аказаўся жыхар Іркуцка, які, па звестках аператыўнікаў, у 21.30 у аўторак здзейсніў разбойны напад на таксіста на Хамаўніцкім Валу, параніўшы яго нажом.

Расія лідзіруе па забойствах сярод моладзі

Па звестках спецыялістаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), за 2004—2006 гады ў Расіі на кожныя 100 тысяч маладых людзей ва ўзросце ад 10 да 29 гадоў даводзілася 15,85 выпадка гвалтоўнай смерці. Па гэтым паказчыку краіна стала самай неспрыяльнай у Еўропе.

Самымі спрыяльнымі краінамі з найменшай колькасцю выпадкаў гвалтоўнай смерці сярод моладзі сталі Германія — 0,47 забойстваў на кожныя 100 тысяч юных жыхароў, Арменія — 0,5 і Аўстрыя — 0,54. Акрамя таго, даследчыкам атрымалася высветліць, што штогод ахвярамі гвалту ў Еўропе становяцца да 15 тысяч чалавек. Пры гэтым кожны дзень гіне да 40 маладых людзей. Чацвёра з дзесяці чалавек гінуць ад халоднай зброі, а 80% усіх забітых — мужчыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве была захопленая ў закладніцы супрацоўніца дзіцячага сада Ў цэнтры Масквы мужчына захапіў у закладніцы працаўніцу дзіцячага садка, падчас спецаперацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика