КДК Беларусі спыніў дзейнасць "шэрых" аўтаперагоншчыкаў. 21.by

КДК Беларусі спыніў дзейнасць "шэрых" аўтаперагоншчыкаў

23.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску ўзбудзіла крымінальную справу адносна двух мінчан (родных братоў), якія займаліся незаконным увозам у краіну аўтамабіляў.

Такой прадпрымальніцкай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі гэтыя грамадзяне займаліся з 2006 года. Яны набывалі ў Германіі аўтамабілі і потым прадавалі іх у Беларусі. Праверка адносна аўтаперагоншчыкаў праведзена па паступіўшай аператыўнай інфармацыі. Было ўстаноўлена, што толькі ў 2007 годзе браты ўвезлі з Германіі на тэрыторыю Беларусі і рэалізавалі не менш як 10 аўтамабіляў, якія з мэтай утойвання проціпраўнага характару дзейнасці афармляліся як увезеныя сваякамі і знаёмымі. У выніку браты атрымалі даход на суму звыш Br250 млн. У прэс-службе КДК паведамілі аб расследаванні яшчэ адной падобнай крымінальнай справы, звязанай з незаконным увозам у краіну аўтамабіляў, яе матэрыялы перададзены ўжо ў суд. Крымінальная справа была ўзбуджана ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску адносна трох сваякоў (двух братоў і іх бацькі). На працягу 2006—2008 гадоў сямейны падрад увёз у Беларусь 60 аўтамабіляў на суму больш як Br1 млрд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску ўзбудзіла крымінальную справу адносна двух мінчан (родных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика