Калі ўпакоўка мае значэнне
23.09.2010
—
Новости Общества
|
Чытачы сталага веку памятаюць своеасаблівыя сімвалы савецкіх часоў: сетку-авоську і шэрую абгортачную паперу. А яшчэ тое, якім дэфіцытам былі першыя поліэтыленавая пакеты. Сённяшняга ж пакупніка мала завабіць адным толькі якасным і недарагім таварам — яго яшчэ трэба добра "падаць". Пагадзіцеся, часам мы спакушаемся не на сам нейкі прадукт, а на яго яркую абгортку, ці аддаём перавагу той прадукцыі — сярод іншых аналагаў — якая вылучаецца афармленнем. — Так, упакоўка павінна прыцягваць увагу, на ёй, напрыклад, павінен выразна чытацца тэрмін захоўвання прадукту. А яшчэ ўпакоўка павінна лёгка адкрывацца, але не настолькі, каб гэта здарылася ў руках пакупніка проста ў краме, — гаворыць менеджар мінскага выдавецтва "Друк-С", якое прапаноўвае ўвесь спектр паліграфічных паслуг, у тым ліку і выраб упакоўкі, Элеанора Лявонава. — А яшчэ трэба ведаць: танная ўпакоўка не можа быць добрай, таму адпаведнай якасці павінна быць і сыравіна. Мы працуем і з айчыннымі пастаўшчыкамі, і з замежнымі.
Гэта ўжо 11-я па ліку міжнародная спецыялізаваная выстава. Сёлета ўдзел у ёй бяруць больш за 80 кампаній з Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Польшчы, Расіі і Украіны. На сваіх стэндах яны дэманструюць упаковачныя матэрыялы, сыравіну і абсталяванне для вытворчасці ўпакоўкі, гатовыя ўпаковачныя вырабы для прадуктаў харчавання, тавараў шырокага спажывання, матэрыялы для вырабу этыкетак і іншае. Але, як бы большасць з нас ні была заклапочаная экалагічнымі праблемамі, і без сучасных матэрыялаў сёння абысціся нельга. Тым больш, калі... — Нашы латкі пад запайку — герметычная пластыкавая ўпакоўка — для мясной прадукцыі, паўфабрыкатаў, свежай садавіны і гародніны, кулінарных, кандытарскіх вырабаў дазваляюць у пяць разоў павялічыць тэрмін захоўвання гэтых тавараў, — тлумачыць перавагі выстаўленых узораў спецыяліст аддзела маркетынгу айчыннай кампаніі "МаксіПак" Крысціна Вяршкова. — Гэты працэс адбываецца пад вакуумам. Сярод кліентаў нашай кампаніі мясакамбінаты, хлебазаводы, малаказаводы. У такога кшталту выставах мы ўдзельнічаем пастаянна, імкнёмся кожны раз прадставіць самы шырокі спектр упаковачных матэрыялаў. Напрыклад, апошнім часам і сярод вытворцаў харчовых прадуктаў, і сярод цэхаў па вытворчасці паўфабрыкатаў, буйных крамаў набыла папулярнасць харчовая стрэйч-плёнка. Яе зручнасць ацанілі і пакупнікі: яна надзейна абараняе тавар, мае прэзентабельны выгляд і, што таксама мае значэнне, выкарыстанне такой плёнкі не адбіваецца істотна на цане ўпакаванай прадукцыі. А хто можа прыгадаць, як мы раней абыходзіліся без цяпер ужо звыклых латкоў з успененага палісціролу? Зараз у іх фасуюць і мяса, і субпрадукты, і сухафрукты, і кандытарскія вырабы і шмат яшчэ чаго іншага. ...Гісторыя выкарыстання гафрыраванага кардону налічвае больш за сто гадоў. Яго з'яўленне было звязана з неабходнасцю стварэння не проста ўпаковачнага матэрыялу, а матэрыялу, які б забяспечыў абарону тавару ад механічных уздзеянняў. Дарэчы, гэта адзін з самых эканамічных у вытворчасці відаў упакоўкі і вельмі кампактны пры захоўванні яго запасаў. З 2001 года вытворчасцю трох- і пяціслойнага гафрыраванага кардону займаецца і вытворча-гандлёвае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства з Фаніпаля "Эдон-92". За гэты час па ўсёй краіне ў яго з'явілася больш за сто пастаянных кліентаў: вытворцаў і пастаўшчыкоў мэблі, бытавой тэхнікі, газавага абсталявання. Чым атрымалася прывабіць іх? У першую чаргу — якасцю. Да слова трэба сказаць, што звярнуцца на прадпрыемства можа не толькі які-небудзь вытворца, але нават любая фізічная асоба. Прыгадайце: кожны з нас хоць бы аднойчы пераязджаў з месца на месца, так? І як мы ўпакоўвалі рэчы? У тару, па прынцыпе, хто што знайшоў? Дык вось: гэта адзіная фірма, як распавялі нам намеснік дырэктара па вытворчасці Аксана Навета і начальнік вытворчасці Віталь Забора, што можа прыняць заказ нават ад прыватніка на выраб аднаго экзэмпляра ўпакоўкі. Вырабіць яе могуць прыкладна на працягу гадзіны. І даставіць туды, куды патрэбна. Бо, як мы зазначылі напачатку, без упакоўкі часам — не абысціся. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытачы сталага веку памятаюць своеасаблівыя сімвалы савецкіх часоў: сетку-авоську і шэрую абгортачную паперу. А яшчэ тое, якім дэфіцытам былі першыя... |
|