Разгледзець сучаснасць
23.09.2010
—
Новости Общества
|
Экслібрыс "Звязды" Галубовіч, Л. М. Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ\ Л.М. Галубовіч. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 176 с.: іл.
Чым прываблівае новы зборнік "Сыс і кулуары", складзены з літаратурна-крытычных эсэ? Найперш — гранічнай шчырасцю ў размове пра здзяйсненні і страты сучаснай беларускай літаратуры, чаго якраз не хапае сённяшняй крытыцы. Так, у Леаніда Галубовіча (і гэта было відавочным найперш для чытачоў газеты "Літаратура і мастацтва", у якой ён аглядаў беларускую паэзію і прозу) — свае дакладна акрэсленыя прыхільнасці. Ён — настойлівы шукальнік сапраўднасці ў творчасці пісьменнікаў, даследчык самой прыроды літаратурных талентаў. У цэнтры ўвагі Л. Галубовіча — Янка Брыль, Васіль Быкаў, Янка Сіпакоў, Данута Бічэль, Алесь Разанаў, Алег Мінкін, Адам Глобус, Андрэй Федарэнка, Янка Сіпакоў, Яўгенія Янішчыц, Людка Сільнова, Людміла Рублеўская, Галіна Дубянецкая, Марына Наталіч, Мікола Федзюковіч, Веніямін Блажэнны... Персанажы далёка не выпадковыя, больш за тое — аснова, трывалы фундамент для развіцця і руху айчыннай літаратуры ў заўтра. І калі нехта крытыкам Леанідам Галубовічам яшчэ не адзначаны, не ўгледжаны ў гэтым бясконцым працэсе, то, мусіць, прыйдзе і да яго ўвага таленавітага і сумленнага аналітыка. Галоўнае — мець цярпенне ў адольванні ўсіх жыццёвых таямніц, валодаць нястрымным жаданнем да іх праўдзівага мастацкага адлюстравання. Мікола БЕРЛЕЖ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галубовіч, Л. М. Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ\ Л.М. Галубовіч. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 176 с.: іл. За плячыма ў Леаніда Галубовіча — лічы,... |
|