Лукашэнка возьмецца за цукар. 21.by

Лукашэнка возьмецца за цукар

23.09.2010 13:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць азнаёміцца са станам і перспектывамі развіцця цукровай прамысловасці ў краіне.

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы ў Нясвіжскім раёне наведае СВК «Гарадзея», дзе яму даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну, выкананні яго даручэнняў аб развіцці вытворчасці цукровых буракоў, а таксама аб тэхнічным забеспячэнні вырошчвання і ўборкі цукровых буракоў. Азнаёміцца з ходам уборкі і сучасным машынным комплексам для вытворчасці цукровых буракоў.

Потым плануецца, што ён наведае ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». Там ён заслухае даклады аб стане і перспектывах развіцця цукровай прамысловасці ў рэспубліцы, а таксама аб вытворча-эканамічным стане і перспектывах развіцця ААТ. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта павелічэння магутнасцей вытворчасці цукру на прадпрыемстве.

Кіраўнік дзяржавы таксама наведае СЗАТ «Еўратарэкс», дзе азнаёміцца з тэхналагічным працэсам вытворчасці ўпаковачных вырабаў.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць азнаёміцца са станам і перспектывамі развіцця цукровай прамысловасці ў краіне. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика