У
24.09.2010 10:50
—
Новости Общества
|
У мэтах лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, спрашчэння вядзення бухгалтарскага ўліку, а таксама збліжэння нацыянальнага заканадаўства з міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці 23 верасня выдадзены ўказ Прэзідэнта Беларусі № 484 «Аб прызнанні страціўшым сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1997 № 132». З прызнаннем страціўшым сілу ўказа прэзідэнта ад 5 лютага 1997 года нумар 132 адмяняецца ўстаноўленае гэтым дакументам права ўрада вызначаць склад затрат, што ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), а таксама парадак выплаты заработнай платы юрыдычнымі асобамі, заснаванымі на дзяржаўнай уласнасці. Як адзначылі ў Сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), у адносінах да якога ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн (тарыфаў), будзе фарміравацца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, рэгламентуючымі пытанні цэнаўтварэння. Скасаванне ўстаноўленага ўказам ад 5 лютага 1997 года нумар 132 права ўрада вызначаць парадак выплаты заработнай платы для юрыдычных асоб, заснаваных на дзяржаўнай уласнасці, звязана з тым, што асноўныя элементы такога парадку на гэты час уключаны ў акты заканадаўства больш высокай юрыдычнай сілы. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
|
|