Лукашэнка пераймаецца за гародніну
24.09.2010 10:50
—
Новости Общества
|
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць больш якаснае захоўванне атрыманай у краіне агародніны. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 23 верасня падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, паведамляе Лукашэнка, у прыватнасці, звярнуў увагу на ўмовы захоўвання бульбы. Ён падкрэсліў, што недапушчальна захоўваць ураджай у буртах, дзе, паводле статыстыкі, за зіму губляецца да 30–40% ураджаю. «Мы недапушчальна шмат губляем ад таго, што вырабляем», — сказаў ён і запатрабаваў, каб страты не перавышалі 5%. У якасці вырашэння праблемы ён даручыў максімальна загрузіць пустыя збудаванні, пераабсталяваўшы іх для захоўвання бульбы. Аналагічнага падыходу, паводле меркавання прэзідэнта, неабходна прытрымлівацца і пры захоўванні іншай агародніны. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць больш якаснае захоўванне атрыманай у краіне агародніны. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 23 верасня... |
|