Відавочца: “Самалёт праляцеў нізка над пяціпавярхоўкамі і зваліўся…”
24.09.2010 15:38
—
Новости Общества
|
Жыхары Радзялавічаў і Хатынічаў у Ганцавіцкім раёне распавялі Еўрарадыё пра тое, як ля іх вёсак 23 верасня падаў "МіГ-29".
"Ён над дамамі ляцеў, там, дзе пяціпавярхоўкі стаяць. Вельмі невысока. Ледзь праляцеў за Радзялавічы і зваліўся…" – распавядае жыхарка Хатынічаў. "Гэта быў працоўны час, пачатак на шостую, – кажа яшчэ адна тамтэйшая жыхарка. – Яны зваліліся ў лесе. Там балота, лес. Ад вёскі парадкам, але дым нават мы бачылі". "Апошнія дні самалёты лёталі часта, – дадае супрацоўніца амбулаторыі ў Радзялавічах. – Відаць, нейкія вучэнні былі, але чаму дакладна – не ведаю". Самалёт "МіГ-29", які 23 верасня зваліўся ля вёскі Радзялавічы Ганцавіцкага раёна, быў застрахаваны. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык: "Самалёт быў застрахаваны. Дзе – гэта інфармацыя канфідэнцыяльная, мы не маем права называць страхоўшчыка". Нагадаем, "МіГ-29" быў прыпісаны да 61-й знішчальнай авіябазы ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны, якая размяшчаецца ў Баранавічах. Знішчальнік "Су-27", які разбіўся падчас авіяшоу ў Радаме год таму і быў прыпісаны да той жа авіябазы, быў застрахаваны Міністэрствам абароны ў кампаніі “Прамтрансінвест”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Апошнія дні самалёты лёталі часта, – дадае супрацоўніца амбулаторыі ў Радзялавічах. – Відаць, нейкія вучэнні былі, але чаму дакладна – не ведаю".
|
|