У Мазыры адкрыюць сабор-помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій. 21.by

У Мазыры адкрыюць сабор-помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій

27.09.2010 19:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 лістапада ў Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы Мазыра пройдзе кананізацыя пакутніка Аляксея Магільніцкага. Ён служыў у саборы і быў тут расстраляны. Апроч таго, у крыпце сабора хутка адкрыюць храм у памяць іншых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Гэта новапакутнікі-іспаведнікі, якія служылі ў храме ці былі родам з гэтае зямлі і былі расстраляныя.

Цяпер ідзе падрыхтоўка храма да адкрыцця. Рашэнне пра час адкрыцця і асвяшчэння будзе прымаць Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пра гэта распавёў епіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфан.

Стэфан: "На сёння там знаходзіцца капліца, дзе сабраныя парэшткі людзей, якія былі расстраляныя і пахаваныя ў падвалах сабора. Там дзве вялікія труны з рэшткамі гэтых людзей. У самім храме ўжо гатовы каваны іканастас, цяпер робяць абразы".

На пачатку 2000-х гадоў пры рэканструкцыі крыпты храма былі знойдзеныя парэшткі людзей, абкладзеныя вапнай. На падставе медычнай экспертызы і некаторых дакументаў НКУС было выяўлена, што парэшткі належаць так званым “ворагам і здраднікам Радзімы”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 лістапада ў Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы Мазыра пройдзе кананізацыя пакутніка Аляксея Магільніцкага. Ён служыў у саборы і быў тут растраляны. Апроч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика