ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
28.09.2010
—
Новости Общества
|
Іран прыстрашыў Расію судом за зрыў паставак С-300
Тэгеран можа звярнуцца ў суд у тым выпадку, калі Расія не выканае кантракт на пастаўку зенітных ракетных комплексаў С-300. Пра гэта паведамляе агенцтва ІSNА са спасылкай на заяву кіраўніка парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Алаедына Баранджэрдзі. 22 верасня прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў сваім указам забараніў прадаваць Ірану С-300. Паводле словаў Баранджэрдзі, калі кантракт будзе сарваны, то Іран пяройдзе да юрыдычных мер уздзеяння на Расію і запатрабуе кампенсацыю. Дэпутат адзначыў, што спадзяецца на паўтор сітуацыі з будаўніцтвам Бушэрскай АЭС, якое неаднаразова адкладалася па розных прычынах, у тым ліку і палітычнага характару, аднак усё ж было даведзенае да канца. Кантракт на пастаўку пяці дывізіёнаў ЗРК С-300-ПМУ1 на суму каля 800 мільёнаў долараў быў заключаны паміж Тэгеранам і Масквой у 2007 годзе. З-за адтэрміновак з пастаўкамі комплексаў Іран у лютым 2010 года абвясціў пра пачатак работы над уласным ЗРК. Польшча настойвае на допыце расійскага палкоўніка, які дазволіў пасадку прэзідэнцкага бортаСледчыя польскай пракуратуры настойліва працягваюць спробы высветліць, хто ж, урэшце, санкцыянаваў пасадку прэзідэнцкага Ту-154 у Смаленску 10 красавіка гэтага года, піша германская Bеrlіnеr Zеіtung. Як вядома, з-за занадта нізкай воблачнасці і моцнай смугі авіядыспетчары не дазволілі пасадку ў Смаленску. Аднак, як паведамляе польская Gаzеtа Wуbоrсzа, высокапастаўленыя вайскоўцы ў Маскве маглі, нягледзячы на пагодныя ўмовы, санкцыянаваць пасадку прэзідэнцкага самалёта. "Можа, атрымаецца", — такім быў адказ прадстаўнікоў камандавання расійскіх ВПС з Масквы на запыт палкоўніка Мікалая Краснакутскага, які разам з двума дыспетчарамі кіраваў пасадкай у смаленскім аэрапорце. Верагодна, мяркуе выданне, рускія спалохаліся, што адмова можа справакаваць палітычны скандал, бо польская дэлегацыя спяшалася ў Расію, каб ушанаваць памяць тысяч афіцэраў, расстраляных і пахаваных у мястэчку Катынь у 1939 годзе, віна за пакаранне смерцю якіх афіцыйна ўскладзена на савецкія карныя органы. ААН прызначыла жанчыну-навукоўца адказнай за кантакт з іншапланецянаміАрганізацыя Аб'яднаных Нацый падрыхтавала на Зямлі "плацдарм" да сустрэчы зямлян з прышэльцамі: дырэктар упраўлення ААН па пытаннях касмічнай прасторы, першы астрафізік Малайзіі Мазлан Отман прызначаная афіцыйнай асобай, адказнай за першы кантакт з іншапланетнымі гасцямі, паведамляе nеws.соm.аu Як паведамляе сайт, адпаведнае рашэнне ААН прыняла ў мінулыя выходныя. У сувязі з новым прызначэннем спадарыня Отман выступіць на канферэнцыі па даследаванні космасу, якая павінна адбыцца на наступным тыдні ў англійскім Бакінгемшыры. Там вучоная патлумачыць сваю патэнцыйную ролю, а таксама паведаміць дэлегатам, што апошнія даследаванні космасу і адкрыццё новых зорак зрабілі рэальнай магчымасць сустрэчы замлян з прышэльцамі, перадае малайзійская Thе Stаr. Міністр фінансаў Швейцарыі ледзь не памёр ад смеху, чытаючы даклад пра мясаБылы прэзідэнт Швейцарыі, а цяпер міністр фінансаў гэтай краіны Ханс-Рудольф Мерц здабыў папулярнасць пасля выступлення ў парламенце, якое адбылося на мінулым тыдні. Кіраўнік Мінфіна павінен быў зачытаць сумны даклад пра імпарт мяса. Аднак, як піша bіgроndnеws.соm, поўная незразумелых тэрмінаў бюракратычная мова дакумента выклікала у міністра канвульсіі. Прыступ смеху кіраўніка Міністэрства фінансаў паказалі па ўсіх тэлеканалах. Калі частку дэпутатаў пачало адкрыта хіліць у сон, Мерц запнуўся і пачаў перакручваць словы, апісвае "Расійская газета". Ён нечакана засмяяўся, затым спрабуючы ўзяць сябе ў рукі, зрабіў кароткую паўзу, але безвынікова. Пасля абзаца, у якім гаварылася, што "паводле папраўкі 6А часткі другой мытнага палажэння, апублікаванага ў так званых швейцарскіх тлумачэннях да мытных мыт, апублікаваных у мытных мытах", частка Мінфіна расслабіўся канчаткова і прызнаўся, што сам "не зразумеў, што прачытаў". Дэпутаты рэагавалі на выступ выбухамі смеху і апладысментамі. Пазней міністр прызнаўся, што ў сапраўдны ступар і істэрыку яго "канчаткова ўвёў тэрмін "швейцарскае палягчэнне". З-за "непрацоўнага становішча" паседжанне было перанесена на нявызначаны час. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААН прызначыла жанчыну-навукоўца адказнай за кантакт з іншапланецянамі Арганізацыя Аб'яднаных Нацый падрыхтавала на Зямлі "плацдарм" да сустрэчы зямлян з...
|
|