Тарыфная стаўка першага разраду з 1 лiстапада павышаецца ў Беларусi да Br118 тыс.. 21.by

Тарыфная стаўка першага разраду з 1 лiстапада павышаецца ў Беларусi да Br118 тыс.

28.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi з 1 лiстапада гэтага года павышаецца да Br118 тыс. тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнiкаў бюджэтных арганiзацый i iншых арганiзацый, што атрымлiваюць субсiдыi, работнiкi якiх прыраўнаваны па аплаце працы да работнiкаў бюджэтных арганiзацый. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Мiнiстраў нумар 1382 ад 27 верасня бягучага года, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Саўмiна.

Нагадаем, з 1 чэрвеня 2010 года тарыфная стаўка першага разраду ўстаноўлена ў памеры Br90 тыс.

Пастановай нумар 1382 карэкцiруючыя каэфiцыенты да разлiчаных па Адзiнай тарыфнай сетцы работнiкаў Рэспублiкi Беларусь тарыфных ставак (акладаў) работнiкаў арганiзацый, што тарыфiкуюцца 1-27 разрадамi, устаноўлены ў памерах 2,862-0,915. Мiнiстэрству працы i сацыяльнай абароны даручана ва ўстаноўленым парадку ўвесцi карэкцiруючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнiкаў.

Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, кiраўнiкам бюджэтных арганiзацый i iншых арганiзацый, што атрымлiваюць субсiдыi, работнiкi якiх прыраўнаваны па аплаце працы да работнiкаў бюджэтных арганiзацый, неабходна забяспечыць пераразлiк заработнай платы работнiкаў у адпаведнасцi з устаноўленай гэтай пастановай тарыфнай стаўкай першага разраду i каэфiцыентамi АТС з улiкам карэкцiруючых каэфiцыентаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi з 1 лiстапада гэтага года павышаецца да Br118 тыс. тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнiкаў бюджэтных арганiзацый i iншых арганiзацый, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика