Яны выканалі свой воінскі абавязак
28.09.2010
—
Новости Общества
|
26 верасня ў Баранавічах адбылося развітанне з лётчыкамі Аляксандрам Жыгайлам і Сяргеем Каваленкам, якія загінулі ў авіякатастрофе на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна. Горад помніць пахаванне пілотаў Аляксандра Жураўлевіча і Аляксандра Марфіцкага, якія загінулі год таму ў Польшчы. І вось зноў сумныя праводзіны. Развітацца з лётчыкамі прыбыў вышэйшы афіцэрскі састаў Міністэрства абароны на чале з міністрам Юрыем Жадобіным. Сотні жыхароў горада прыйшлі на развітальную цырымонію. Сярод прысутных былі і ўдовы А. Марфіцкага і А. Жураўлевіча. — Яны выканалі свой воінскі абавязак перад дзяржавай і ўсім беларускім народам, — адзначыў у развітальным слове камандуючы войскамі ЗАТК генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін. Каля трунаў з загінулымі лётчыкамі стаяла рота ганаровай варты Міністэрства абароны, а затым адбылося жалобнае шэсце. Сяргея Каваленку пахавалі ў Бярозе, дзе ён доўга жыў і служыў, а Аляксандра Жыгайлу — у Магілёве, адкуль ён быў родам. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 верасня ў Баранавічах адбылося развітанне з лётчыкамі Аляксандрам Жыгайлам і Сяргеем Каваленкам, якія загінулі ў авіякатастрофе на тэрыторыі Ганцавіцкага...
|
|