АБЗАЦ
28.09.2010
—
Новости Общества
|
У Беларусі ў студзені-жніўні гг. зарэгістравана звыш 49,7 тыс. шлюбаў. На 1 тыс. шлюбаў прыходзілася 459 разводаў, за такі ж перыяд летась — 427. З пачатку года за кіраванне ў нецвярозым стане транспартам у Беларусі затрыманы 40 231 кіроўца. Толькі з 17 па 26 верасня гг. падчас правядзення акцыі "П'янаму не месца за рулём!" такіх аказалася амаль 1,8 тыс. У Крычаўскім раёне на тэрыторыі завода па вырабе цэменту сухім спосабам у выніку абрушэння металічных канструкцый быў смяротна траўмаваны мантажнік ААТ "Магілёўтэхмантаж". Пры абрушэнні канструкцый на аб'екце часткова былі пашкоджаныя 3 краны. Машыніст экскаватара загінуў у выніку падзення апоры моста. Пры будаўніцтве моста цераз раку Вабіч з яго апоры вышынёй 8 м зваліўся і загінуў машыніст экскаватара філіяла мостабудаўнічага ўпраўлення № 1 РУП "Мостабуд" 53-гадовы жыхар в. Холстава Быхаўскага раёна. Трагедыя адбылася 26 верасня ў в. Нежкава Бялыніцкага раёна. ПОЎНЫ АБЗАЦРэстаран у Нью-Ёрку кідае выклік усім, хто любіць вострую ежу. На выпрабаванні ён прапануе наведвальнікам пакаштаваць самую вострую страву ў свеце. Той, хто яе з'есць, атрымае сертыфікат "Герой" і бясплатнае піва. У страве ўтрымлівацца 10 гатункаў самых вострых перцаў на планеце. Страва настолькі вогненная, што шэф-повар варыць яе ў супрацьгазе. Гатовую тэрмаядзерную сумесь рэстаран апісвае як "Пакутліва гарачы кары. Больш болю і поту, чым смаку". Страва яшчэ і хітрая. Спачатку здаецца, што вы з ёй справіцеся — пякотка слабая. Але праз пару хвілінаў вы робіцеся вулканам, унутры якога шугае лава. Зараз да фінішу дайшла дзясятка смельчакоў, якія змаглі з'есці страву да канца. Іх фотаздымкі вісяць на Дошцы гонару ў рэстаране. Лонданскім чыноўнікам забаранілі жартаваць пра цешчаў. Рада лонданскага раёна Барнэт выпусціла буклет, у якім апісала асаблівасці брытанскага гумару. Яна пераасцерагае чыноўнікаў ад ужывання жартаў у гутарках. У прыватнасці, ім забаранілі жартаваць пра цешчаў. Падкрэсліваецца, што жарты часта могуць няправільна вытлумачвацца і ўспрымацца як зневажэнне. Чыноўнікаў просяць звярнуць увагу на тое, што брытанскі гумар можа не спадабацца прадстаўнікам іншых культур. "Брытанскія жарты пра цешчаў з'яўляюцца крыўднымі і могуць аказацца зневажальнымі, таму што ў іх праяўляецца непавага да старэйшых", піша выданне. Яно ж указвае, што аўтарам аднаго з самых ранніх жартаў пра цешчу быў рымскі паэт-сатырык Ювенал, які пісаў: "Немагчыма быць шчаслівым, пакуль жывая цешча". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэстаран у Нью-Ёрку кідае выклік усім, хто любіць вострую ежу. На выпрабаванні ён прапануе наведвальнікам пакаштаваць самую вострую страву ў свеце. Той, хто яе...
|
|