Мiнiмальная зарплата ў Беларусi з лiстапада ўзрасце на 54,7 працэнта
28.09.2010
—
Новости Общества
|
Адпаведны ўказ 27 верасня падпiсаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара. Ва ўказе прадугледжана ўстанавiць на лiстапад-снежань 2010 года мiнiмальную заработную плату ў памеры Br400 тыс., пагадзiнную мiнiмальную заработную плату ў памеры Br2360. Такiм чынам, мiнiмальная заработная плата павялiчыцца на 54,7 працэнта, а пагадзiнная мiнiмальная заработная плата — на 54,2 працэнта. Гэта дасць магчымасць узмацнiць сацыяльную абароненасць нiзкааплатных катэгорый работнiкаў усiх арганiзацый галiн эканомiкi незалежна ад формы ўласнасцi, не дапусцiць знiжэння суадносiн мiнiмальнай заработнай платы да бюджэту пражытковага мiнiмуму, наблiзiць узровень мiнiмальнай заработнай платы да ўзроўню мiнiмальнага спажывецкага бюджэту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ 27 верасня падпiсаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара. Ва ўказе прадугледжана... |
|