ФАКТ. 21.by

ФАКТ

28.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А пра падаткі забылі?

Калі чалавек не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, то не мае права займацца перагонам аўтамашын для іх рэалізацыі на рынку. Кожны грамадзянін Беларусі можа набыць аўтамабіль за мяжой для сябе, але толькі адзін на працягу года.

Двое жыхароў Баранавічаў, не будучы прадпрымальнікамі, займаліся аўтабізнэсам і пераганялі аўтамашыны з Літвы, Польшчы і Германіі. А каб усё выглядала законна, афармлялі аўтамашыны на падстаўных асобаў з якім і разлічваліся, а вось падаткі дзяржаве не плацілі. На незаконным бізнэсе перагоншчыкі зарабілі больш за 135 млн рублёў. Заведзена крымінальная справа.

Сымон Свістуновіч.

Цяпер "мінёру" вусцішна

20 чалавек вымушаныя былі пакінуць дыскатэку ў клубе вёскі Холмеч Рэчыцкага раёна пасля таго, як у міліцыю патэлефанаваў 21-гадовы жыхар суседняй вёскі Дварэц і паведаміў, што будынак замініраваны.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у дачыненні да "мінёра" заведзеная крымінальная справа па факце ілжывай інфармацыі. Міліцыя высвятляе прычыны яго ўчынку.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Дарагая бочка

З тэрыторыі Бродніцкага крухмальнага завода нехта ўкраў бочку. І бяды вялікай не было, калі б тая бочка не была меднай і не каштавала 4 378 000 рублёў.

Аператыўнікі выйшлі на двух беспрацоўных з г. Іванава і слесара гэтага ж завода, якія тую бочку і скралі. Першых затрымалі, а са слесара ўзялі падпіску.

Сымон Свістуновіч.

Склад мінаў

У лесе каля вёскі Копці Віцебскага раёна грыбнікі раніцай знайшлі мноства мінаў.

Сапёры выкапалі з-пад зямлі 66 мінамётных мінаў часоў Вялікай Айчыннай вайны калібру 81 міліметр. "Склад" знішчылі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А пра падаткі забылі? Калі чалавек не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, то не мае права займацца перагонам аўтамашын для іх рэалізацыі на рынку. Кожны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика