Сава. 21.by

Сава

28.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сава — сакральная птушка, якая ў славянскай міфапаэтычнай мадэлі свету асацыявалася з захадам (адпаведна, са сферай памерлых сваякоў). У перыяд міфалагічнага першатварэння сава супрацьстаяла арлу (птушцы асляпляльнага святла, а, значыць, адной з сакральных выяў грамавержца) як увасабленню поўдня і крумкачу (вароне). Другую бінарную апазіцыю ўтваралі сава і курыца.

Калі сава прылятала ў вёску, у чый-небудзь сад або садзілася на хату — усё гэта ўспрымалася знакам бяды для жыхароў.

Важным складнікам у разуменні месца савы ў міфічнай і фальклорнай прасторы з'яўляецца яе гукаперайманне: "Ку-гу-у-у!" і "Ку-га-ку-га!" нагадвалі адначасова нешта таямнічае, звязанае з іншасветам, і асацыяваліся з голасам нованароджанага. Адсюль і аналогіі з цяжарнай жанчынай і прадказаннем, што яна народзіць нежывое дзіця.

У казачным эпасе беларусаў сава ўступае ў антаганістычныя адносіны з вераб'ём: "Наварыў верабей піва, зазваў птушак на дзіва, аднае савы не пазваў". Сава — супрацьлеглы персанаж, які сімвалізуе жаночы пачатак, захаванне традыцый Роду, бабку-павітуху, таму і не можа быць "за адным сталом" з вераб'ём. Этымалагічныя легенды далі гэтаму супрацьстаянню сваё (міфалагізаванае) тлумачэнне: некалі сава была голай, а сваё пер'е атрымала тады, калі сцерагла вераб'я.

Сава была своеасаблівым гарантам стабільнага існавання архаічнай традыцыі, таму чучала гэтай птушкі было адным з моцных абярэгаў сялянскага жытла.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сава — сакральная птушка, якая ў славянскай міфапаэтычнай мадэлі свету асацыявалася з захадам (адпаведна, са сферай памерлых сваякоў). У перыяд міфалагічнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика