"Дабрадатнае неба" над Хойнікамі
28.09.2010
—
Новости Общества
|
Але абраз Божай Маці "Дабрадатнае неба" ацалеў пад апекай прыхаджан. Ён захаваўся іх агульнай малітвай да Божай Маці — заступніцы нашай ва ўсе часы.
У храме пад сямю купаламі, леваруч высокага іканастаса, які напісаны ў старажытнарускім стылі, красуецца сёння гэты абраз. Пры царкве створаны Свята-Пакроўскі жаночы манастыр, насельніцы якога разам з прыхаджанамі ўзносяць малітвы за спакой і дабрабыт на зямлі бласлаўлёнай старажытным абразом. Яўген Пясецкі. Фота аўтара. На здымках: У любы час не пакідае сваёй буслянкі гэты добры вястун, зроблены мясцовымі майстрамі; у Свята-Пакроўскай царкве; манастырскі сад — дабрадатнае месца: тут выспяваюць нават грэцкія арэхі; у царкву ідуць і на малітву, і за парадай; прыгажосць драўляных пабудоў застанецца на фотаздымках хойніцкіх гімназістаў Уладзіміра Корбіта і Яўгеніі Ходас.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўно гэта было, тры сотні гадоў таму. У той час хойніцкая княгіня (дачка ўдзельнага князя Шуйскага) узяла шлюб з князем Трубяцкім. Радаваліся хойніцкія жыхары не... |
|