Надзейны падмурак. Да дэпутата, дырэктара прадпрыемства аднавяскоўцы ідуць са шматлікімі просьбамі, і ён імкнецца ўсім дапамагчы
28.09.2010
—
Новости Общества
|
“Дэпутат павінен быць прыкладам ва ўсім, — лічыць старшыня Шчучынскага сельвыканкама Станіслаў Возны. — І ў працы, і ў быце, і ў сямейным жыцці. І хаця ўсе нашы дванаццаць народных выбраннікаў добрасумленныя, прыстойныя, актыўныя і паважаныя людзі, пра дэпутата Яна Комара хочацца сказаць асобна... Гэты чалавек заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу таму з вяскоўцаў, хто мае ў ёй патрэбу”. Гаспадар Ян Комар не толькі дэпутат, але і дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “ШчучынЛесКом”.— Цяпер займаемся выключна піламатэрыялам, — ахвотна тлумачыць ён спецыфіку сваёй работы. — Купляем у Мінску на біржы дзялянкі, атрымліваем лесарубскія білеты, нарыхтоўваем драўніну і распілоўваем. А ў дзевяноста другім, калі пачынаў усё гэта, вырабляў вокны, дзверы, балконныя рамы.Яшчэ ў маладым узросце атрымаў у Маскве прафесію сталяра-цесляра. У яго працоўнай біяграфіі была работа брыгадзірам камсамольскай брыгады ў сталярным цэху МПМК-166 і на такой жа вытворчасці ў сельэнерга. Так што ўласную справу распачынаў не навічком, а вопытным спецыялістам. Цяпер яна стала сямейнай — поруч з бацькам працуе сын Юрый.Дарэчы, пастаяннае месца працы атрымалі на прыватным прадпрыемстве і пяцёра мясцовых жыхароў. Давялося пачуць такое меркаванне: маўляў, умее Комар з людзьмі ладзіць. І як аргумент — нават тыя, хто ў іншых работадаўцаў не быў у вялікай павазе, тут працуюць без нараканняў.Спытаеце, якая сувязь паміж вытворчымі справамі Комара-прадпрымальніка і грамадскімі абавязкамі Комара-дэпутата? Самая што ні на ёсць цесная. І стваральная. Заўважым, Ян Генрыхавіч мае ўласную тэхніку — тры трактары і два “ўазікі”. А гэта на вёсцы — важкі козыр. Вось і ідуць да дэпутата: “Генрыхавіч, выручы...” І той не адмаўляе. Мяркую, такога роду “заказчыкаў” накіроўвае да Комара і старшыня сельсавета Станіслаў Возны. Ён жа, як ніхто, трымае руку на пульсе патрэб і праблем вяскоўцаў.— Я заўсёды і сам бачу, што чалавеку трэба дапамагчы, — пацвярджае Ян Комар. І неяк па-філасофску дадае: — Мы створаны для народа...Нядаўна дапамог Ян Генрыхавіч пажылой суседцы навесці парадак на прысядзібным участку. А для мясцовай буйвіцкай дзятвы абсталяваў спартыўную пляцоўку — зварыў і ўстанавіў металічныя вароты. Каб з карысцю бавілі час.— Сам у маладосці спорту не цураўся — займаўся бегам, катаўся на лыжах, — узгадвае ён.— І парадак на вясковых вуліцах наводзіць наш дэпутат таксама дапамагае, — заўважае Станіслаў Возны. — Зімой сваім трактарам пачысціць дарогі, летам — падмяце... Піламатэрыяламі дапамог дзіцячаму садку. Для гэтай жа ўстановы рашоткі для ацяпляльнай сістэмы вырабіў.А яшчэ старшыня сельвыканкама, які стараецца чуйна выслухаць і занатаваць просьбы людзей, аднойчы падаў актыўнаму — Ён сваім прыкладам натхняе людзей на добрыя справы, паказвае, што нельга быць абыякавым да таго, што адбываецца побач, на тваёй зямлі, і ў грамадстве, у якім жывеш, — перакананы старшыня сельвыканкама.Ян Комар — працавіты чалавек і таму моцна стаіць на нагах. Надзейнасцю “дыхае” і ад яго самога, і ад дыхтоўнага дома ў Буйвічах, дзе цяпер хапае месца тром сем’ям: яму з жонкай Марыяй Эдуардаўнай, дачцэ Ірыне з мужам Дзянісам і маленькай Маргарыткай, сыну Юрыю з жонкай Оляй і двухгадовым Захарам. Не цяжка здагадацца, што менавіта дзеля гэтых родных і блізкіх людзей гаспадар, дырэктар і дэпутат Комар і справу сваю распачаў, і клопатам ды праблемамі чужымі не баіцца сябе нагружаць.— Як будзем клапаціцца адзін пра аднаго, — дык нешта атрымаецца, — глыбокадумна, быццам у пацвярджэнне маіх разваг, прамовіў Ян Генрыхавіч.Пераканана, што дэпутацкі стаж гэтага чалавека пры такой прывабнай актыўнай жыццёвай пазіцыі не абмяжуецца толькі26-м, другім для яго па ліку, скліканнем. Дарэчы, на нядаўніх выбарах у мясцовы Савет за кандыдатуру Комара вяскоўцы прагаласавалі практычна аднагалосна.і нераўнадушнаму дэпутату ідэю абнавіць праваслаўныя і каталіцкія крыжы — абярэгі-сімвалы ля населеных пунктаў. Ян Генрыхавіч не проста падтрымаў ідэю, але і ўласнаручна рэалізаваў. Сам выбраў матэрыял для незвычайнага заказу, распілаваў, змайстраваў крыжы і ўстанавіў. Сёлета трынаццаты па ліку святы абярэг з’явіўся на ўездзе ў Дамуцеўцы — родную вёску Яна Генрыхавіча. Дарэчы, крыж ля касцёла Святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне — таксама ад майстра Комара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Дэпутат павінен быць прыкладам ва ўсім, — лічыць старшыня Шчучынскага сельвыканкама Станіслаў Возны. — І ў працы, і ў быце, і ў сямейным жыцці. І хаця ўсе нашы... |
|