Някляеў, Статкевіч далучыліся да абароны Святога Язэпа, Саннікаў — не
28.09.2010 09:35
—
Новости Общества
|
29 верасня ў сталічным офісе ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» пройдзе пасяджэнне круглага стала па пытаннях вяртання вернікам мінскага кляштара бернардзінцаў з касцёлам Святога Язэпа (пачатак у 16.00). Аб гэтым паведаміў вечарам 27 верасня ў Мінску на сустрэчы з абаронцамі святыні, якія кожны вечар дзяжураць каля сцен кляштара, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. Нагадаем, з 16 верасня ў Мінску праходзяць штодзённыя акцыі ў абарону кляштара бернардзінцаў. Нягледзячы на намаганні грамадскасці і хрысціян, улады не вяртаюць вернікам святыню, размешчаную ў цэнтры сталіцы. Паводле слоў Севярынца, у пасяджэнні круглага стала возьмуць удзел прадстаўнікі Ён таксама паведаміў, што 30 верасня перад удзельнікамі штовячэрняй акцыі каля кляштара выступіць адзін з прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Мікалай Статкевіч. Як адзначыў палітык, дасягнута дамоўленасць аб сустрэчах абаронцаў святыні з іншымі прэтэндэнтамі на ўдзел у выбарах кіраўніка дзяржавы ад дэмакратычнай апазіцыі, у тым ліку з Уладзімірам Някляевым і Яраславам Раманчуком. Андрэй Саннікаў пакуль не даў згоды на такую сустрэчу, сказаў Севярынец.Паводле яго слоў, для ўдзелу ў выбарах Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу сустаршыні аргкамітэта па стварэнні БХД Віталя Рымашэўскага з 1.703 чалавек. Прыкладна 500 з іх будуць збіраць подпісы ў сталіцы і расказваць выбаршчыкам аб абароне святыні, адзначыў Севярынец. У ходзе сённяшняй акцыі быў праведзены конкурс на найлепшае веданне Бібліі, пераможцам якога сталі ўніяты, актывісты МГА «Малады фронт» (Чэхія) Даша Латушкіна і Мікалай Дземідзенка. Па выніках акцыі ніхто не быў затрыманы, аднак невядомыя ў цывільным вялі назіранне за яе ўдзельнікамі і відэазапіс. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 верасня ў сталічным офісе ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» пройдзе пасяджэнне круглага стала па пытаннях вяртання вернікам...
|
|