На 1000 шлюбаў у Беларусі прыходзіцца 459 разводаў. 21.by

На 1000 шлюбаў у Беларусі прыходзіцца 459 разводаў

28.09.2010 20:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле аператыўных дадзеных, у Беларусі ў студзені-жніўні гэтага года зарэгістравана звыш 49,7 тыс. шлюбаў,

паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камітэце. Лік новых сямейных саюзаў зменшыўся ў параўнанні са студзенем-жніўнем2009-га на 4,3%.

За восем месяцаў 2010 года на 1 000 жыхароў краінаў прыпадала 7,9 шлюбаў (за аналагічны перыяд мінулага года гэты паказчык быў 8,2).

У

Беларусі ўзрастае колькасць разводаў.

У студзені-жніўні гэтага года скасавана звыш 22,8 тыс. шлюбаў — разводаў стала больш на 2,8% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Паказчык разводаў некалькі падвысіўся: з 3,5 на 1000 жыхароў у студзені-жніўні 2009 года да 3,6 у студзені-жніўні2010-га.

Паводле статыстычных дадзеных, пагоршыўся суадносіны рэгіструемых і скасаваных шлюбаў: за восем месяцаў гэтага года на 1000 шлюбаў прыпадала 459 разводаў, за аналагічны перыяд мінулага года — 427.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле аператыўных дадзеных, у Беларусі ў студзені-жніўні гэтага года зарэгістравана звыш 49,7 тыс. шлюбаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика