ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

29.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кім Чэн Ір пераабраны генсакам кіруючай партыі КНДР

У Пхеньяне 28 верасня адкрылася першае з 1980 года пасяджэнне палітбюро ЦК кіруючай Працоўнай партыі Карэі, паведамляе Аgеnсе Frаnсе-Рrеssе. Члены палітбюро абралі Кім Чэн Іра генеральным сакратаром партыі.

У эфіры карэйскага тэлебачання паведамлялася, што на з'ездзе дэлегатаў Працоўнай партыі прагучыць важная аб'ява. Раней эксперты выказвалі здагадкі, што па выніках гэтага з'езду Кім Чэн Ір зробіць свайго малодшага сына Кім Чон Ына пераемнікам. Тым часам, напярэдадні пасяджэння палітбюро Кім Чэн Ір прызначыў сына генералам паўночнакарэйскіх войскаў. Таксама генеральскае званне было прысвоена Кім Ген Хі, малодшай сястры Кім Чэн Іра.

Чавес заявіў пра падрыхтоўку да запуску Венесуэлай ядзернай праграмы

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў, што ўрад краіны пачаў падрыхтоўку да запуску ядзернай праграмы ў мірных мэтах. Пра гэта паведамляе Аssосіаtеd Рrеss.

"Мы абмяркоўваем праект па рабоце з мірным атамам, і яны (Злучаныя Штаты) нас не спыняць. Нам гэта сапраўды трэба, і мы ўжо запусцілі першыя даследаванні", — заявіў Чавес у панядзелак, 28 верасня.

Чавес з'яўляецца адным з заўзятых прыхільнікаў распрацоўкі ядзернай праграмы Іранам. Ён неаднаразова выяўляў сваю незадаволенасць тым, што ЗША і еўрапейскія краіны перашкаджаюць Тэгерану ў падобных даследаваннях. Раней прэзідэнт Венесуэлы ўжо казаў пра магчымасць запуску ядзернай праграмы ў сябе ў краіне, але не ўдакладняў у які момант плануецца пачаць даследаванні.

Сёння разрыў паміж багатымі і беднымі ў ЗША — гэта сапраўдны рэкорд

Разрыў у прыбытках паміж багатымі і беднымі жыхарамі ЗША дасягнуў максімальнага ўзроўня за ўсю гісторыю назіранняў, якія Бюро перапісу насельніцтва краіны вядзе з 1967 года.

Суадносіны паміж багатымі і беднымі амерыканцамі склалі па выніках 2009 года 14,5. Леташні паказчык амаль у два разы перавышае звесткі 1968 года — 7,69. Паводле інфармацыі Бюро, на долю 20 працэнтаў жыхароў ЗША з штогадовым заробкам больш за сто тысяч долараў даводзіцца 49,4 працэнта ўсіх прыбыткаў краіны. Як паведамлялася раней, у цэлым узровень беднасці ў ЗША дасягнуў рэкорднай адзнакі за апошнія 15 гадоў. За рысай беднасці жывуць 14,3 працэнта насельніцтва краіны ці 43,6 мільёна амерыканцаў.

Украінцам дазволяць адкрываць валютныя рахункі за мяжой

Ва Украіне распрацаваны законапраект, паводле якога мясцовыя жыхары атрымаюць магчымасць адкрываць валютныя рахункі за мяжой. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Мікалай Азараў, паведамляе выданне "Украінскія навіны". Цяпер для адкрыцця рахунку неабходна атрымаць ліцэнзію мясцовага Нацбанка.

Азараў выказаў надзею на тое, што Вярхоўная Рада хуткім часам гэты законапраект ухваліць. Раней за адмену абмежаванняў па валютных рахунках выступаў і старшыня дзяржаўнага камітэта па рэгулятарнай палітыцы і прадпрымальніцтву Міхаіл Бродскі.

Характэрна, што адначасова з лібералізацыяй заканадаўства, якое тычыцца ўкладаў у замежнай валюце, на Ўкраіне ўзмацняецца жорсткасць заканадаўства адносна крэдытаў у доларах і еўра. 27 верасня паведамлялася, што ў Нацыянальным банку Украіны выступілі з ініцыятывай поўнай забароны на выдачу валютных крэдытаў фізічным асобам.

Цяпер ва Украіне дзейнічае часовая забарона на выдачу крэдытаў у валюце. Яна павінна быць адменена 1 студзеня 2011 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кім Чэн Ір пераабраны генсакам кіруючай партыі КНДР У Пхеньяне 28 верасня адкрылася першае з 1980 года пасяджэнне палітбюро ЦК кіруючай Працоўнай партыі Карэі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика