Паляванне: сезон за сезонам
29.09.2010
—
Новости Общества
|
Згодна з дзейнымі Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, з 1 кастрычніка ў краіне распачынаецца асенне-зімовы сезон палявання на лася, высакароднага аленя, дзіка і еўрапейскую казулю. Здабываць можна жывёлін любога полу і ўзросту, акрамя свінаматак — важакоў статку. Паляваць можна будзе па 15 снежня зброевым спосабам, загонам і з сабакамі — у светлы час сутак, з засады і з падыходу — на працягу сутак. Адначасова з пачатку месяца стартуе і асенне-зімовы сезон палявання на рачных бабра і выдру. Зброевым і бяззброевым спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, па 31 снежня ў светлы час сутак можна будзе здабываць жывёлін любога полу і ўзросту. А з першай суботы кастрычніка распачынаюцца сезоны палявання: асенне-зімовы — на андатру (па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак), асенні — на зайца-беляка і зайца-русака (па апошнюю нядзелю кастрычніка, таксама ў светлы час сутак). Падчас абодвух сезонаў дазваляецца здабываць жывёлін любога полу і ўзросту: андатру — зброевым і бяззброевым спосабам, зайца-беляка і зайца-русака — зброевым з паляўнічымі сабакамі, якія маюць палявы дыплом, з хартамі, лоўчымі птушкамі. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з дзейнымі Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, з 1 кастрычніка ў краіне распачынаецца асенне-зімовы сезон палявання на лася,... |
|