За другую кватэру шматдзетныя сем'і падатак на нерухомасць не плацяць. 21.by

За другую кватэру шматдзетныя сем'і падатак на нерухомасць не плацяць

29.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Так здарылася, што ва ўласнасці ў нашай сям'і ёсць дзве кватэры. Першую, маленькую, кватэру мой муж пабудаваў выключна за ўласныя грошы. Другую кватэру праз тры гады мы будавалі часткова з выкарыстаннем ільготнага крэдыту, як шматдзетная сям'я. У вялікай сям'і і расходы адпаведныя, таму мы вырашылі меншую кватэру часова здаваць і плацім за гэта фіксаваны падатак. Аднак днямі мы даведаліся, што за другую кватэру павінны плаціць падатак на нерухомасць, бо два аб'екты жыллёвай нерухомасці зарэгістраваныя ў БРТІ менавіта на імя мужа. Ці існуюць у нас ільготы па гэтым падатку?

Наталля Бяляева, г. Мінск.

г. Мінск.

— Згодна з законам "Аб падатку на нерухомасць", ад падаткаабкладання на агульных падставах вызваляецца толькі адно жылое памяшканне (кватэра, пакой) у шматкватэрных дамах — паведаміла рэдакцыі начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Галіна Радзюкевіч. Спецыяліст міністэрства адзначыла, што і за другую кватэру сям'я Бяляевых плаціць падатак на нерухомасць не павінна, бо мае дадатковую льготу па гэтым падатку, як шматдзетная сям'я. Спецыяльна наведваць падатковую інспекцыю па гэтым пытанні сям'і Бяляевых не трэба, аднак... Калі сям'я атрымае паведамленне аб аплаце падатку на нерухомасць, тады ёй неабходна будзе прадаставіць у падатковую інспекцыю дакументы, якія змогуць пацвердзіць статус шматдзетнай сям'і.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так здарылася, што ва ўласнасці ў нашай сям'і ёсць дзве кватэры. Першую, маленькую, кватэру мой муж пабудаваў выключна за ўласныя грошы. Другую кватэру праз тры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика