І больш за 780 рамеснікаў. 21.by

І больш за 780 рамеснікаў

29.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цікавая статыстыка ад падатковай інспекцыі Віцебскай вобласці: аказваецца, 782 грамадзяніны афіцыйна займаюцца традыцыйнымі беларускімі рамёствамі. Гэта праца з глінай і з лазой, разьба па дрэве, кавальскае майстэрства.

Больш за 7,3 тысячы фізічных асобаў, якія знаходзяцца на ўліку ў падатковай інспекцыі, — так званыя ранцье. Яны законна зарабляюць на тым, што здаюць у наём як жылыя, так і гаспадарчыя памяшканні. Усяго ў Прыдзвінскім краі больш за 417 тысяч грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў падатковых органах. Большасць з іх (за 400 тысяч чалавек) — плацельшчыкі зямельнага падатку, арэнднай платы за зямлю і падатку на нерухомасць. Толькі за першыя восем месяцаў сёлета ў бюджэт ад грамадзян, якія плацяць падаткі, паступіла 39,8 мільярда рублёў, што больш, чым летась. Гэта можна растлумачыць і тым, што колькасць грамадзян, якія на ўліку ў падатковай, павялічылася больш чым на 2,9 тысячы чалавек.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цікавая статыстыка ад падатковай інспекцыі Віцебскай вобласці: аказваецца, 782 грамадзяніны афіцыйна займаюцца традыцыйнымі беларускімі рамёствамі. Гэта праца з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика