ПАДПІСНЫЯ БІЗНЭС-ПЛАНЫ АПАЗІЦЫІ. 21.by

ПАДПІСНЫЯ БІЗНЭС-ПЛАНЫ АПАЗІЦЫІ

29.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У перадвыбарны перыяд у кожнага свая арыфметыка: выбарчыя камісіі пералічваюць электарат, журналісты — колькасць прэтэндэнтаў, а палітолагі — рэйтынгі кандыдатаў. Беларуская апазіцыя па традыцыі лічыць грошы, якія заробіць на выбарчай кампаніі, і праяўляе зайздросную выкрутлівасць у спосабах іх здабывання. Калі гогалеўскі Чычыкаў нажываўся на "мёртвых душах", то апазіцыя — на беларускіх выбаршчыках, а дакладней — на іх аўтографах.

Ні адны выбары ў краіне не абышліся без скаргаў беларускай апазіцыі на яе недастатковае фінансаванне. Вось і на гэты раз, варта закрануць у гутарцы з прэтэндэнтамі на ўладу тэму бюджэту выбарчай кампаніі, як вочы ў іх становяцца як у дыснэеўскага Скруджа Мак-Дака. "Для правядзення сапраўднай, паўнацэннай кампаніі з прыцэлам перамагчы неабходна каля $20 млн", — агучвае агульныя меркаванні адзін з "кандыдатаў у кандыдаты". Сума ўражвае: атрымаўшы такія сродкі чорнымі наяўнымі грашамі (а інакш немагчыма, закон абмяжоўвае максімальны памер выбарчага фонду, каб паставіць кандыдатаў у роўныя ўмовы), можна ўжо і рукой махнуць на прэзідэнцкія амбіцыі — на зарплату прэзідэнта столькі за ўсё жыццё не назбіраеш.

Зразумела, ільвіная доля сродкаў па традыцыі асядзе ў кішэнях апазіцыйных вярхоў, але штосьці перападзе і радавым. Напрыклад, на этапе збору подпісаў. Па закону члены ініцыятыўнай групы вылучэнца працуюць бясплатна. З-за сваіх палітычных перакананняў і грамадзянскай пазіцыі. Але ў апазіцыйнай практыцы ўсё выглядае крыху інакш. Кожны подпіс беларускага выбаршчыка ў падтрымку апазіцыйнага кандыдата мае сваю цану ў "амерыканскіх рублях". Плацяць, зразумела, не выбаршчыку, а зборшчыку подпісаў. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова крыху пакапацца ў інтэрнэце.

Так званых валанцёраў (бо сапраўдныя валанцёры павінны працаваць за ідэю) апазіцыя пачала актыўна выкарыстоўваць у выбарчых кампаніях з пачатку 2000-х. Ці то ідэалагічныя матывы працаваць перасталі, ці то рэзка скарацілася кола людзей, гатовых траціць лепшыя гады жыцця на псеўдапалітычную дзейнасць у радах апазіцыі, але цяпер удзел у зборы подпісаў ператварыўся ў спосаб заработку. Расцэнкі залежаць ад памераў чорнай касы кандыдата.

Спачатку гэта былі невялікія лічбы — 10—20 цэнтаў за подпіс. Але, улічваючы тагачасныя памеры сярэдняй зарплаты па краіне, у выніку набягала ў разы больш заробку інжынера, рабочага або настаўніка. Паколькі выбары ў Беларусі праводзяцца дастаткова часта (то прэзідэнцкія, то парламенцкія, то ў мясцовыя Саветы), бізнэс-валанцёры адчулі смак. Напрыклад, у 2004 годзе прапануемая такса 15 цэнтаў за подпіс выклікала ў іх буру абурэння. "Гэта нейкі здзек, — абураўся ў інтэрв'ю 22-гадовы "валанцёр". — На выбарах у мясцовыя Саветы вясной мінулага года за подпіс у Мінску плацілі як мінімум 30 цэнтаў. Усе чакалі, што ў ходзе парламенцкай кампаніі такса будзе ўжо ніяк не меншая. Я лічу, цяпер будзе працаваць новы штат валанцёраў, згодных на такія грошы. Людзі з вопытам за капейкі працаваць не стануць".

Асабліва даходнымі становяцца прэзідэнцкія выбары — тут стаўкі большыя. Напрыклад, на выбарах 2001 года за здабыты подпіс у падтрымку апазіцыйнага кандыдата плацілі ад 50 да 80 цэнтаў. На выбарах 2006 года стаўкі даходзілі да $1. У цяперашнюю выбарчую кампанію дасведчаныя людзі прагназуюць, што яны могуць дасягнуць і $3. Як адзначае газета "Наша ніва", "змякчэнне і незалежніцтва рэжыму ў многіх людзей зняло маральныя матывацыі для актывізму". Калі праігнараваць традыцыйныя для некаторых СМІ слоўныя штампы, то атрымліваецца, што палітыка дзейнага Прэзідэнта, накіраваная на кансалідацыю грамадства вакол ідэі ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, аднімае ў яго апанентаў ідэалагічныя інструменты. Ім застаецца спадзявацца толькі на сродкі. Якія, зразумела, ёсць не ва ўсіх. Як адзначае ўсё тая ж "Наша ніва", "сёлета толькі Саннікаў і Някляеў і, у значна меншай ступені, Міхалевіч маюць рэсурсы на кампанію".

Стаўка на чорную касу ператварае выбарчую кампанію апазіцыйных кандыдатаў у даволі непрыгляднае відовішча. Спачатку больш багаты прэтэндэнт перакупляе на корані актыў у канкурэнтаў, потым скупляе ў гэтага актыву подпісы выбаршчыкаў, а вянчаюць усё ўнутраныя разборкі наконт узаемаразлікаў — у чыіх кішэнях аселі грошы і чаму не ўсе атрымалі абяцаны гешэфт.

Для нагляднасці — погляд з правінцыі. "Сённяшні дэмакрат — чалавек прагматычны, ён спачатку пра свой кішэнь падумае, а потым ужо — пра народ беларускі. Часы, калі народ бясплатна ішоў на барыкады, мінулі, і герояў цяпер няма... Нават самыя апантаныя "беларусы" і прынцыповыя "барацьбіты з рэжымам" з Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паддаліся на звон срэбра!.. Усе яны вырашылі для сябе, што трэба "гаварыць праўду". Чаму яны не рабілі гэтага раней — невядома. Мабыць, таму, што раней за гэта не плацілі", — разважае палітолаг на гомельскім інтэрнэт-рэсурсе.

А вось іншая гісторыя, з той жа Гомельскай вобласці, з Рагачова. Там двое зборшчыкаў подпісаў, з якімі не разлічыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, паспрабавалі "ў лік доўгу" сілай вынесці тэлевізар з кватэры свайго "куратара". Пры разборы ў міліцыі высветлілася, што ніхто з фігурантаў скандалу афіцыйна не знаходзіўся ў ініцыятыўных групах кандыдатаў (гэта значыць, права збіраць подпісы наогул не меў) і што збіралі яны подпісы для некалькіх кандыдатаў адразу. Такі вось цікавы электаральны бізнэс.

Такім чынам, збор подпісаў за прэтэндэнтаў ад апазіцыі можна смела праводзіць пад лозунгам: "Падпішыцеся за нашага кандыдата — і адзін беларус ужо дакладна стане жыць багацей".

Аляксей МАЦЭВІЛА, БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У перадвыбарны перыяд у кожнага свая арыфметыка: выбарчыя камісіі пералічваюць электарат, журналісты — колькасць прэтэндэнтаў, а палітолагі — рэйтынгі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика