Парушаем, спадары!. 21.by

Парушаем, спадары!

29.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарожная паліцыя брытанскага горада Хартфардшыра правяла даследаванне з мэтай высветліць, чым займаюцца людзі, якія сядзяць за рулём аўтамабіля. Падчас эксперыменту на невялікім участку шашы М25 былі ўсталяваны відэакамеры, якія на працягу гадзіны і сачылі за аўтамабілістамі.

14 кіроўцаў з тых, якія праехалі за 60 хвілін па не надта ажыўленым участку дарогі, займаліся падчас руху самымі разнастайнымі справамі. Пры гэтым іх рукі знаходзіліся не на рулі. Адзін з кіроўцаў, не спыняючыся, насыпаў у кубак кукурузныя шматкі, заліў іх малаком, і паснедаў. Другі — адкусваў бутэрброд, вольнай рукой наладжваючы прайгравальнік, усталяваны ў машыне. Трэці — адпраўляў тэкставае паведамленне са свайго сотавага тэлефона. Пяцёра кіроўцаў размаўлялі па мабільніках, выкарыстоўваючы другую руку для актыўнай жэстыкуляцыі. Яшчэ адзін кіроўца драмаў, апусціўшы галаву на рукі. Двое пілі штосьці з бутэлек, цалкам засяродзіўшыся на гэтым занятку.

Спецыяльную ўвагу паліцыя горада звяртае на тое, што ўсе парушальнікі — мужчыны. Усё адбывалася не падчас стаяння ў заторах, усе аўтамабілі рухаліся. "Мы ў жаху ад атрыманых здымкаў. Паводле правілаў дарожнага руху, прынятых у Брытаніі, кіроўца не павінен, знаходзячыся за рулём, есці, піць, курыць, чытаць карту, наладжваць радыё і размаўляць па тэлефоне", — паведаміў прэс-сакратар паліцыі Хартфардшыра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарожная паліцыя брытанскага горада Хартфардшыра правяла даследаванне з мэтай высветліць, чым займаюцца людзі, якія сядзяць за рулём аўтамабіля. Падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика