Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння старшыню Савета міністраў Італьянскай Рэспублікі Сільвіа Берлусконі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
«Ваша цёплае стаўленне да Беларусі будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю цесных дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі», — гаворыцца ў пасланні італьянскаму прэм’еру.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, «што больш поўная рэалізацыя патэнцыялу ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва поўнасцю адпавядае інтарэсам народаў абедзвюх дзяржаў».
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння старшыню Савета міністраў Італьянскай Рэспублікі Сільвіа Берлусконі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта...