У
29.09.2010 10:49
—
Новости Общества
|
Днямі расійскія сродкі масавай інфармацыі паведамілі: Масква абвясціла пра рэзкае падзенне цэнаў на грэчку. У прыватнасці, паведамлялася, што за мінулы тыдзень гэты прадукт патаннеў у расійскай сталіцы з 80 да 57,5–59,9 рубля за кілаграм. У каментарыях гаварылася, што чыноўнікі тлумачаць зніжэнне цэнаў паступленнем на прылаўкі грэцкіх крупаў новага ўраджаю. «У кастрычніку ў Маскву будзе пастаўлена шэсць тысяч тон грэчкі з Алтая. Гэта ў шэсць разоў больш, чым летась». Прыводзяцца таксама лічбы Расстата: у цэлым па краіне грэчка павялічылася ў цане з пачатку года ўжо больш чым у два разы. У многіх крамах гэты прадукт увогуле знік з продажу, і расіяне пачалі масава скупляць крупы, што яшчэ больш узмацніла дэфіцыт. «Дакладныя прычыны рэзкага падаражання грэчкі пакуль невядомыя. Ва ўрадзе лічаць, што вінаватыя спекулянты, а таксама журналісты, якія асвятляюць гэтую праблему», — пішуць расійскія СМІ. Залішне нагадваць, што гэтая ж тэма яшчэ адносна нядаўна была актуальнай і для нашай краіны. Сведчанне таму — кілаграмы грэцкіх крупаў, набытых на хвалі ажыятажнага попыту, якія цяпер захоўваюцца на кухнях многіх беларусаў. Дарэчы, на нядаўняй Грэчка хутка з’явілася на паліцах. У гэтым ніхто не сумняваўся, і так яно неўзабаве і атрымалася. Пытанні засталіся па цане. Апошняя, як вядома, павялічылася. Напрыклад, зараз грэцкія крупы спакойна стаяць і ў крамах, і на рынках, але — па 4,7–6,5 тысячы рублёў заНагадаем, да ўзнікнення ажыятажнага попыту гэтая ўпакоўка каштавала меней за 3 тысячы рублёў. На І вось навіна з суседняй Расіі пра тое, што цяпер там гэты прадукт патаннеў, больш за тое — пра дэфіцыт нават гаворкі ў будучым не можа быць. Якім чынам гэтае паведамленне можа адбіцца на нашым унутраным рынку, на рознічных цэнах на грэцкія крупы? — Гэта добрая навіна, калі ўсё так, як пішуць, — сказала, выслухаўшы пераказ расійскіх паведамленняў, начальнік упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку Міністэрства гандлю Любоў Язэпчык. — Безумоўна, калі павялічацца пастаўкі, павінна будзе ўпасці і цана на грэцкія крупы. Калі вы былі на той У дэпартаменце па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на момант падрыхтоўкі матэрыялу атрымаць нейкую дакладную інфармацыю па гэтай жа тэме не атрымалася. У прыватнасці, дырэктар дэпартамента Васіль СЕДЗІН быў у камандзіроўцы. Намеснік Алена Пракопчык, да якой скіравалі журналіста «Звязды», да гэтага часу была занятай — удзельнічала ў дзвюх селектарных нарадах. Яна зазначыла, што пакуль падначаленыя службы такой інфармацыяй не валодаюць, дарэчы, яна нічога пра расійскія навіны не чула.Мы дамовіліся, што за каментарам звернемся ў бліжэйшыя дні, калі ў дэпартаменце навядуць адпаведныя даведкі. Падзяліцца навіной:
Сяргей Расолька, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі расійскія сродкі масавай інфармацыі паведамілі: Масква абвясціла пра рэзкае падзенне цэнаў на грэчку. У прыватнасці, паведамлялася, што за мінулы...
|
|