Пасол Эстоніі сваю працу ў Беларусі пачынае з. 21.by

Пасол Эстоніі сваю працу ў Беларусі пачынае з

29.09.2010 10:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасол Эстоніі Яак Ленсмент сваю працу ў Беларусі пачынае з «вялікім аптымізмам». Пра гэта ён заявіў 28 верасня ў інтэрв’ю БелаПАН пасля адкрыцця ў Мінску Дзён дзелавога супрацоўніцтва з Эстоніяй.

Па ацэнцы дыпламата, двухбаковыя эстонска-беларускія адносіны цяпер «развіваюцца вельмі дынамічна».

Ленсмент адзначыў, што мае намер забяспечыць працу дыпламатычнай місіі на такім узроўні, каб падтрымліваць адносіны паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферы. Пры гэтым пасол плануе выкарыстоўваць і развіваць «той добры патэнцыял для супрацоўніцтва, які ёсць паміж нашымі народамі».

Паводле яго слоў, першым крокам у эканамічным кірунку стане ўдзел у перамовах па ўсіх аспектах фарміравання эстонска-беларускай міжурадавай камісіі і стварэнні рамачных умоў для больш паспяховых гандлёва-эканамічных адносінаў.

Указ аб прызначэнні паслом Эстоніі ў Беларусі Яака Ленсмента быў падпісаны 30 жніўня. Даверчыя граматы прэзідэнту Беларусі ён пакуль не ўручыў. Уручэнне копій даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі запланавана на 1 кастрычніка.

Ленсмент стаў першым эстонскім паслом, які будзе пастаянна знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Дагэтуль кіраўнік дыппрадстаўніцтва наведваў краіну час ад часу.

Паводле звестак МЗС Эстоніі, Яак Ленсмент нарадзіўся ў 1966 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філасофія». На дыпслужбе з 1993 года. У розныя гады займаў пасады ў дыппрадстаўніцтвах Эстоніі ў Кіеве, Маскве, Гаазе, Вене. Ленсмент жанаты, у яго дарослая дачка. Валодае рускай, нямецкай і англійскай мовамі.

Пасольства Эстоніі ў Мінску, адкрытае ў верасні 2009 года, раней узначальваў часовы павераны Хары Лахтэйн. 24 жніўня ён падаў у адстаўку ў сувязі з абвінавачаннямі ў сексуальных дамаганнях.

Падзяліцца навіной: 
Ірына Сазановіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасол Эстоніі Яак Ленсмент сваю працу ў Беларусі пачынае з «вялікім аптымізмам». Пра гэта ён заявіў 28 верасня ў інтэрв’ю БелаПАН пасля адкрыцця ў Мінску...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика