ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

30.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украіна разлічвае перазімаваць на газе з запасаў

Украіна назапасіла ў падземных газавых сховішчах 23 мільярды кубаметраў газу, і гэтага аб'ёму досыць для забеспячэння транзіту расійскага газу ў Еўропу і забеспячэння патрэб у паліве самай Украіны зімой.

"Каля паловы з 23 мільярдаў кубаметраў газу ў падземных сховішчах — газ, які "Нафтагаз Украіны" імпартаваў з Расіі", — сказаў у інтэрв'ю ўрадавай газеце "Урадавы кур'ер" міністр паліва і энергетыкі Украіны Юрый Бойка.

"Па разліках, калі аб'ёмы газу перавышаюць 16 мільярдаў кубаметраў, гэтага досыць, каб спакойна прайсці зімовы перыяд", — адзначыў міністр.

Замежныя інвестары не вераць у расійскі рубель

Міжнародныя інвестары не вераць у моцны расійскі рубель. Фінансавыя ўлады не ўтрымаюць курс расійскай валюты, і да прэзідэнцкіх выбараў 2012 года ён апусціцца да 32,3 рубля за долар — на такім узроўні цяпер таргуюцца рублёвыя ф'ючарсы на Сhісаgо Mеrсаntіlе Ехсhаngе, піша дзелавы партал BFM.ru. Пры гэтым афіцыйны курс рубля ў сераду ЦБ вызначыў на ўзроўні 30,4 рубля за долар.

Ф'ючарсныя кантракты на снежань 2010 года таргуюцца на ўзроўні 30,57 рубля за долар. Але з пачатку 2011 года чакаюць лёгкай дэвальвацыі рубля. Студзеньскія рублёвыя ф'ючарсы ў Чыкага каштуюць 30,85 рубля за долар.

Да верасня 2011 года інвестары разлічваюць на далейшае паслабленне рубля — да 31,53 рубля за долар. На перыяд выбараў у Расіі прэзідэнта — сакавік 2012 года — закладваюць паслабленне рубля да 32,29 рубля за долар. Зніжэнне курсу ў параўнанні з канцом верасня 2010 года перавысіць 6%.

У апошнія тыдні на валютных рынках аднавіліся чуткі пра магчымую дэвальвацыю рубля. На працягу месяца курс рубля да долара апусціўся на 7 капеек. 24 верасня чуткі прыйшлося аспрэчваць асабіста старшыні Цэнтрабанка Сяргею Ігнацьеву. У ціску на рубель ён абвінаваціў спекулятыўны капітал і расійскіх імпарцёраў.

Папярэджана серыя тэрактаў у розных краінах Еўропы

Пра дакладныя мэты серыі нападаў супраць гарадоў Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі, якія рыхтаваліся, але былі папярэджаныя, як паведамлялася, спецслужбамі шэрагу краін, не паведамляецца. Мяркуецца, што сярод мішэняў — добра вядомыя будынкі і аб'екты, піша Thе Tіmеs.

Па інфармацыі газеты, планы тэрактаў вывучаліся некалькі тыдняў. Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмерон быў шакіраваны, калі яму даклалі пра іх падчас адпачынку гэтым летам. Падазроныя (мяркуецца ісламісты) знаходзіліся пад назіраннем некаторы час.

Паводле інфармацыі Skу Nеws, тэракты былі "на прасунутай стадыі планавання, але не непасрэднага ажыццяўлення". Менавіта таму ўзровень тэрарыстычнай пагрозы, устаноўлены ў Вялікабрытаніі на чацвёртай з пяці ступеняў трывогі — "сур'ёзнай", было вырашана не змяняць. Тым не менш у Францыі ў рамках трывогі, выкліканай раскрыццём тэрарыстычнай змовы, у аўторак, 28 верасня, былі эвакуяваныя наведнікі Эйфелевай вежы.

Суткі пасля адстаўкі Лужкова: гей-парад у цэнтры Масквы і першая гучная адстаўка

Услед за адстаўкай мэра Масквы Юрыя Лужкова ў сталіцы з'явіліся першыя прыкметы зменаў: скандальная будоўля ў цэнтры горада каля сцен Крамля тэрмінова прыпынена, сталічны чыноўнік, які абвінавачваецца ў карупцыі, канчаткова звольнены, а геям нарэшце дазволілі правесці акцыю ў цэнтры Масквы.

Выканаўца абавязкаў мэра Уладзімір Рэсін, у прыватнасці, растлумачыў, што "адклікаў дазвол на будаўніцтва дэпазітара для музея Крамля на Баравіцкай плошчы ў цэнтры сталіцы. Ён паведаміў таксама, што віцэ-мэр Масквы Аляксандр Рабінін, супраць якога раней была заведзеная крымінальная справа аб атрыманні хабару, сам пажадаў сысці ў адстаўку. Ён напісаў заяву пра звальненне па ўласным жаданні. Апроч вышэйпералічаных зменаў, у расійскай сталіцы адбылася іншая не менш значная падзея: актывістам гей-руху нарэшце дазволілі правесці акцыю ў Маскве. Самі яны ўпэўненыя, што гэта напрамую звязана з адстаўкай Лужкова, але ў мэрыі гэты варыянт аспрэчваюць.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суткі пасля адстаўкі Лужкова: гей-парад у цэнтры Масквы і першая гучная адстаўка Услед за адстаўкай мэра Масквы Юрыя Лужкова ў сталіцы з'явіліся першыя прыкметы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика