1 кастрычніка — зніжкі для пенсіянераў
30.09.2010
—
Новости Общества
|
У Мінску ў Дзень пажылых людзей, які адзначаецца ў рэспубліцы 1 кастрычніка, лазні, пральні, рамонтныя майстэрні і фотаатэлье прадаставяць пенсіянерам значныя зніжкі на паслугі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Акрамя таго, зніжкі на тавары айчынных вытворцаў будуць дзейнічаць для пенсіянераў у больш як 10 гандлёвых прадпрыемствах горада. Таксама ў святочны дзень пажылым мінчанам прадаставіцца магчымасць бясплатнага або льготнага наведвання ўсіх відаў паслуг спартыўных аб'ектаў. У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама расказалі, што на працягу года для пенсіянераў сталіцы дзейнічаюць 30-35-працэнтныя зніжкі на прадастаўленне цырульніцкіх паслуг у 15 установах бытавога абслугоўвання насельніцтва. А да Дня пажылых людзей запланавана правесці серыю мерапрыемстваў і акцый. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ў Дзень пажылых людзей, які адзначаецца ў рэспубліцы 1 кастрычніка, лазні, пральні, рамонтныя майстэрні і фотаатэлье прадаставяць пенсіянерам значныя... |
|