Махляры могуць маскiравацца пад зборшчыкаў подпiсаў за патэнцыяльных кандыдатаў у прэзiдэнты. 21.by

Махляры могуць маскiравацца пад зборшчыкаў подпiсаў за патэнцыяльных кандыдатаў у прэзiдэнты

30.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў МУС Беларусi.

Кампанiя стартуе 30 верасня. Некаторыя махляры напэўна гэтым скарыстаюцца i ў блiжэйшы час пачнуць хадзiць па кватэрах пад выглядам членаў iнiцыятыўнай групы таго цi iншага прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзiдэнцкi пост. Яны будуць старацца ўцерцiся ў давер'е да грамадзян i, адцягваючы ўвагу, паспрабуюць выкрасцi грошы або каштоўныя рэчы. Штосьцi такое адбывалася ў некаторых рэгiёнах краiны ў ходзе нядаўняга перапiсу насельнiцтва. Такiя злачынствы характэрныя не толькi для сталiцы, але таксама сельскай мясцовасцi. І каб не стаць ахвярай "акцёраў", неабходна патрабаваць у iх адпаведныя дакументы. У МУС растлумачылi, што ў кожнага члена iнiцыятыўнай групы пры сабе павiнен быць дакумент, якi засведчвае асобу, i пасведчанне, выдадзенае Цэнтрвыбаркамам Беларусi. Таксама, як раней паведамляла старшыня ЦВК Лiдзiя Ярмошына журналiстам, для яшчэ большай празрыстасцi выбарчай кампанii на сайце Цэнтрвыбаркама будуць апублiкаваны спiсы членаў iнiцыятыўных груп.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў МУС Беларусi. Кампанiя стартуе 30 верасня. Некаторыя махляры напэўна гэтым скарыстаюцца i ў блiжэйшы час пачнуць хадзiць па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика