На Ямской усё роўна цёмна?. 21.by

На Ямской усё роўна цёмна?

30.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэбюракратызацыя: праверана на сабе

Як паступіць радавому грамадзяніну, калі ў сітуацыю ўвайсці адказныя асобы чамусьці не могуць? Ці не хочуць? Яны, мабыць, вельмі занятыя? Або ломяць галаву, думаючы на пытаннем, дзе грошы ўзяць, каб нешта адрамантаваць,прывесці ў парадак? І чаму, калі не атрымліваецца нешта ў вырашэнні праблемы, чыноўнікі не могуць паведаміць пра гэта грамадзяніну пісьмова? Пажадана, каб своечасова.

Віцебшчына — не выключэнне ў сэнсе таго, што грамадзян часта хвалююць пытанні рамонту жылля і двароў, асвятлення вуліц. Зыходзячы з вопыту сваёй журналісцкай работы, смела адзначу, што ў апошні час у Прыдзвінскім рэгіёне вельмі хутка стараюцца рэагаваць на такія пытанні, якія хвалююць грамадзян. Праўда, як высветлілася, бываюць выключэнні...

У "Звяздзе" яшчэ некалькі месяцаў таму быў надрукаваны праблемны артыкул пра тое, што цёмна на віцебскай вуліцы Ямская і іншых, якія знаходзяцца вельмі далёка ад цэнтра. Ужо не першы год жыхар ускраіны ходзіць па розных кабінетах з мэтай дабіцца таго, каб па вуліцах (адна з іх мае знакамітую назву Ямская), у цёмны час сутак было светла. Аляксандр Крывіцкі — бацька трох дзяцей — і не ўтойваў свайго прозвішча. Ён шчыра клапаціўся пра тое, каб не было больш цёмна ўвечары і ноччу ў раёне сярэдняй школы № 23, цэнтра пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі. Марыў, каб добраўпарадкавалі тэрыторыю ля школьнага стадыёна. Разам з маім цёзкам, калі яшчэ снег на двары ляжаў, прайшліся па цёмных вуліцах.

Каб неяк дапамагчы ў вырашэнні праблемы, я спачатку патэлефанаваў у адміністрацыю раёна, на тэрыторыі якога адсутнічае асвятленне. Ды не знайшоў паразумення. Шчыра кажучы, я не вельмі верыў у тое, што такое непаразуменне наогул можа быць. Пачуў ад работніка адміністрацыі, што, маўляў, трэба разабрацца, раней ніхто не звяртаўся з такой праблемай, а тут пісаць, тым больш у рэспубліканскай газеце, хочаце... Паабяцаў я пачакаць. Але ж, так у выніку і не разабраліся тады ў сітуацыі. Ці забылі?

Яшчэ вясной(!) аўтар гэтых радкоў адправіў ад свайго імя зварот па тэме на імя старшыні Віцебскага гарвыканкама. Атрымаў даволі хутка афіцыйны адказ, падпісаны кіраўніком справамі гарвыканкама. Адказ у некалькі радкоў, упэўнены, проста нельга не працытаваць: "Ваш зварот, які паступіў у Віцебскі гарвыканкам, на падставе часткі 2 артыкула 9 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян" накіраваны на разгляд, па сутнасці, у адпаведнасці з кампетэнцыяй. Зварот разглядае УКВП "Віцебская гарадская ЖКГ". Побач указаны адрас гэтай арганізацыі (дарэчы, без указання кантактнага тэлефона).

Сёння, калі пішу гэтыя радкі, у нас ужо на двары верасень заканчваецца. А адказу з гарвыканкама наконт таго, што зроблена пасля разгляду майго звароту, усё няма. Чакаючы адказу, раней некалькі разоў я звязваўся з Аляксандрам, ды той канстатаваў, што святлей на праблемных вуліцах не стала.

Тэлефаную сёння ў гарвыканкам па нумары на афіцыйным бланку, які атрымаў у якасці кароткага адказу, яшчэ вясной. Вядома, мог бы патэлефанаваць напрамую начальству, прадставіцца, ды і "падняць буру". Але вырашыў паступіць так, як звычайны грамадзянін. Тэлефанаваць прыйшлося доўга. Я, прабачце за падрабязнасці, пакуль чакаў пачатку размовы, і тэмпературу цела замяраў, бо трохі прыхварэў, гарбату зрабіць і выпіць паспеў... Заняты нумар хвіліну, другую, трэцюю. Тэлефаную па другім нумары. Таксама заняты. Зноў тэлефаную, зноў... У выніку па адным з нумароў спрацаваў аўтаадказчык.

Што зрабіў бы радавы грамадзянін? Думаю, пакрыўдзіўся на чыноўнікаў і больш не турбаваў. Працэнтаў дваццаць пяць напісалі б, верагодна, лісты ў розныя органы са скаргай. Астатнія?

Я вырашыў па тэлефоне "109" пацікавіцца, ці ёсць тэлефон прыёмнай ЖКГ. Далі праз некалькі секунд. Тэлефаную. Каб, "калі што", пацвердзіць сам факт званкоў, паднёс да трубкі майго старога хатняга тэлефоннага апарата дыктафон. Слухаю запіс. Не буду цытаваць поўнасцю. Але напрыканцы мяне запыталі канкрэтна: "Хто вы? Прыватная асоба?" Пачуўшы мой адказ, на тым канцы проваду жанчына (адзначу, што ветліва) мне параіла патэлефанаваць па яшчэ адным нумары.

Тэлефаную.

— Прывітанне! Яшчэ ў красавіку адправіў ліст, атрымаў кароткі адказ, дзе напісана, што ЖКГ займаецца праблемай асвятлення.... А адказу няма. Куды яшчэ патэлефанаваць можна?

— А куды вы звярталіся?

— На імя старшыні гарвыканкама. Ёсць у адказе гарвыканкама нумар рэгістрацыі таго ліста, дата...

— Як прозвішча ваша?

— Пукшанскі. Мо ўжо вырашылі пытанне?

— За 2007-ы год ваш зварот ёсць. А гэтага няма... Пачакайце.

Мая суразмоўца такі не знайшла ў "архіве" таго звароту. І параіла патэлефанаваць зноў — мо знойдуць... А калі ў базе яго няма?

Не буду зноў тэлефанаваць, дарма час траціць. Паведамілі б пісьмова ва ўстаноўлены законам тэрмін пра тое, што зроблена, ці будзе з указаннем плануемых тэрмінаў. А так... Думаю, той, хто рэгістраваў мой ліст, проста не перадаў, як тое патрабуецца, у ЖКГ. А ці мае гэта праблемы? Разбірацца мне ў тым, хто вінаваты... Дарэчы, дзіўна, што крытыка, раней апублікаваная на старонцы цэнтральнай газеты, ніяк не паўплывала на хуткасць вырашэння праблемы з боку тых жа "камунальнікаў".

І міжвольна ўспамінаецца не самы лепшы амерыканскі фільм пра мужыка, які звар'яцеў і усё паўтараў: "Я плачу падаткі!", калі разбураў усё на сваім шляху. Мы — людзі цярплівыя і мірныя.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паступіць радавому грамадзяніну, калі ў сітуацыю ўвайсці адказныя асобы чамусьці не могуць? Ці не хочуць? Яны, мабыць, вельмі занятыя? Або ломяць галаву, думаючы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика