Гнуткае дрэва. Кадушкі для грыбкоў і капусты робяць з асіны, а для масла — з хвоі. 21.by

Гнуткае дрэва. Кадушкі для грыбкоў і капусты робяць з асіны, а для масла — з хвоі

30.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Гнуткае дрэва.
Кадушкі для грыбкоў і капусты робяць з асіны, а для масла — з хвоі.

Пэўна, бондар Уладзімір Станкевіч адзіны самавучка на ўсю Беларусь. Вырас без бацькі, пераняць навуку было няма ад каго, таму вучыўся па кнігах. Таленавіты аказаўся вучань!

Некалі шырока распаўсюджанае на Беларусі рамяство пакінула нашчадкам безліч “тэматычных” прозвішчаў — Бондар, Бандарэнка, Бандарык... У кожнай вёсцы быў свой бондар, у многіх гарадах — вытворчыя арцелі. Без іх вырабаў не абыходзілася ніводная сялянская гаспадарка. Сёння майстроў, якія сваімі рукамі зробяць балею ці кадушку, трэба шукаць днём з агнём: танны пластыкавы посуд выцесніў з нашага побыту драўляныя збаны ды кухлі.— Але квашаную капусту ці гуркі з кадушкі заўсёды пазнаеш па смаку, — зазначае Уладзімір. Мы заспелі яго за адказнай работай — майстар рабіў бочкі для рэстарана сталічнага гатэля “Кастрычніцкі”.— Гэтыя кадушкі для грыбкоў і капусты зроблены з асіны, ёмістасць для масла  — з хвоі, якая, вядома, мае бактэрыцыдныя ўласцівасці, — паказвае плён сваёй працы бондар. — Калі драўляную маслёнку насыціць салёнай вадой, масла не сапсуецца некалькі месяцаў. Яно ў дрэве і пад вечкам, як арэх у шалупінні. Мёд добра трымаць у слоіку з ліпы, гэта самае чыстае дрэва. А бочачка для віна — барыла — зробленая з дубовых ды асінавых дошчачак. Матэрыял ёмістасці не ў апошнюю чаргу вызначае характар і букет напою.Улюбёная тэма творчасці глускага бондара — прылады для лазні: вось яловы запарнік на два венікі, цэбар з ліпавым каўшом, каб пару паддаваць. Вось увогуле незвычайная прылада: цэбар для “душа”. За адзіную ручку чапляецца да крука, напаўняецца вадой. Хочаш, каб табе на галаву абрынуўся халодны ці цёплы вадаспад — проста нахілі яе рукамі.— Тэхналогія працы бондара старадаўняя, — кажа Уладзімір. — Выбіраеш дрэва, піліш на калодачкі, расколваеш, прычым трэба ведаць, як. Самы доўгі і затратны працэс — сушка дрэва. Дуб у сушыльнай камеры трэба вытрымаць не менш за месяц, каб вільготнасць не перавышала 15 працэнтаў. Высушыўшы, раблю дошкі і драўляныя клёпкі, якія сцягваюцца між сабой драўлянымі абручамі. Чаму і абручы драўляныя? Любы метал, акрамя нержавейкі, у лазні нагадае пра сябе іржавымі падцёкамі. А на нержавейку грошай не стае: яна дарагая, у Беларусі адпаведнай вытворчасці няма.Па вялікім рахунку, спецыяльнасцей у Станкевіча хапае: ён і на рачным флоце папрацаваць паспеў, і за такарным станком, і ўсе будаўнічыя прафесіі па чарзе асвоіў. Сучасны чалавек павінен быць гнуткім, як дрэва. Апошнія дваццаць гадоў Уладзімір “бандарыць” — спачатку як аматар, цяпер “прафесійна”: ён метадыст па бондарству Заеліцкага Дома рамёстваў Глускага раёна. Майстэрню для яго выдзеліў райвыканкам — у падвале ўласнага будынка. Ці шмат дзяцей і дарослых цікавяцца сакрэтамі бондарства?— Амаль ніхто не хоча гэтым займацца, — наракае Уладзімір Станкевіч. — Сёння камп’ютараў ды іншых забаў хапае, у моладзі на работу з дрэвам цярпення не стае. А грошай вялікіх за яе не атрымаеш. Ёсць толькі некалькі чалавек, якія шчыра цікавяцца бондарскай працай, адзін хлопец нават з Бабруйска прыязджае.Да бондарскай справы, на думку майстра, павінна ляжаць душа. Матэрыяльныя стымулы тут не працуюць: беларусы пакуль што не гатовы плаціць за ручную работу столькі, колькі насамрэч яна каштуе. У крамах жа мноства таннага рознакаляровага пластыкавага посуду...Толькі вочы, сэрца і рукі не падманіш: у час выставы “Горад майстроў”, што ладзілася летам у Бабруйску, барылу і кадкі Станкевіча гледачы “загладзілі” да бляску. Чалавек жа і дрэва ідуць па жыцці разам.

Гаспадыні на заметкуДуб і хвоя не падыхо-дзяць для захавання мёду: вам патрэбны ліпа, асіна, таполя ці вольха. А вось для салёнай ці квашанай гародніны і грыбоў лепш за дубовую бочку нічога не прыдумана. Драўніна лепш захоўваецца пры пастаянным рэжыме вільготнасці. Таму бочачкі для круп ці цукру трэба заўсёды трымаць сухімі, а ёмістасці для гуркоў, грыбоў ці квасу — вільготнымі. Але і тыя, і іншыя нельга ставіць проста на зямлю: пакладзіце пад бочку цагліны ці дошкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пэўна, бондар Уладзімір Станкевіч адзіны самавучка на ўсю Беларусь. Вырас без бацькі, пераняць навуку было няма ад каго, таму вучыўся па кнігах. Таленавіты аказаўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика