Гарадзенцы просяць Паўла Латушку перагледзець праект аднаўлення Каложы
30.09.2010 13:41
—
Новости Общества
|
Арганізатары грамадскіх слуханняў «Рэканструкцыя Каложы: за і супраць» звярнуліся да міністра культуры Паўла Латушкі з просьбай захаваць царкву XII стагоддзя ў цяперашнім выглядзе. Зварот падпісалі старшыня гродзенскай ТБШ Таццяна Канопкіна, дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук і Алесь Краўцэвіч, краязнаўца Андрэй Вашкевіч. Тэкст звароту склалі па выніках грамадскай дыскусіі пра рэканструкцыю Каложы, якая прайшла 23 верасня ў Гродне. Эксперты сумняюцца ў якасці арганізацыі будаўніцтва і адукаванасці праекціроўшчыкаў, слушнасці выкарыстання сучасных будаўнічых матэрыялаў і самой ідэі рэканструкцыі сцен, што калісьці абваліліся ў Нёман. Алесь Краўцэвіч гаворыць, што мы не ведаем, як выглядала Каложа ў XII стагоддзі: «Што бы ні прыдумалі, гэта будзе фэнтэзі! І кожны адукаваны чалавек гэта будзе ведаць».Гродзенцы прапануць як след закансерваваць старажытны помнік у сённяшнім выглядзе і ўзгадніць існуючы план Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары грамадскіх слуханняў «Рэканструкцыя Каложы: за і супраць» звярнуліся да міністра культуры Паўла Латушкі з просьбай захаваць царкву XII...
|
|