Гарадзенцы просяць Латушку перагледзець праект аднаўлення Каложы
30.09.2010 16:02
—
Новости Общества
|
Арганізатары грамадскіх слуханняў "Рэканструкцыя Каложы: за і супраць" звярнуліся да міністра культуры Паўла Латушкі з просьбай захаваць царкву XII стагоддзя ў цяперашнім выглядзе.
Зварот падпісалі старшыня гродзенскай ТБШ Таццяна Канопкіна, дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук і Алесь Краўцэвіч, краязнаўца Андрэй Вашкевіч. Тэкст звароту склалі па выніках грамадскай дыскусіі пра рэканструкцыю Каложы, якая прайшла 23 верасня ў Гродне. Эксперты сумняюцца ў якасці арганізацыі будаўніцтва і адукаванасці праекціроўшчыкаў, слушнасці выкарыстання сучасных будаўнічых матэрыялаў і самой ідэі рэканструкцыі сцен, што калісьці абваліліся ў Нёман. Алесь Краўцэвіч гаворыць, што мы не ведаем, як выглядала Каложа ў XII стагоддзі: "Што бы ні прыдумалі, гэта будзе фэнтэзі! І кожны адукаваны чалавек гэта будзе ведаць". Гродзенцы прапануць як след закансерваваць старажытны помнік у сённяшнім выглядзе і ўзгадніць існуючы план рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац са спецыялістамі з ЮНЭСКА. Тым часам архітэктары праекта праз афіцыйны сайт аблвыканкама сцвярджаюць, што Міністэрства культуры ўзгадніла іх план і дазволіла пабудаваць новы прыходскі комплекс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары грамадскіх слуханняў "Рэканструкцыя Каложы: за і супраць" звярнуліся да міністра культуры Паўла Латушкі з просьбай захаваць царкву XII стагоддзя ў...
|
|