У
04.10.2010 20:00
—
Новости Общества
|
Акцыя абароны касцёла Святога Язэпа працягваецца ўжо Удзельнікі акцыі сабралі шэсць з паловай тысяч подпісаў у абарону касцёла і кляштара, склалі больш за дзесяць зваротаў у дзяржаўныя ўстановы з патрабаваннем аддаць святыню вернікам, правялі круглы стол з удзелам прадстаўнікоў Касцёлу. Нягледзячы на затрыманні ў першыя дні, людзі ўсё роўна збіраліся каля касцёла, і ўлады ўрэшце мусілі прымірыцца з бестэрміновай штодзённай акцыяй. Перад абаронцамі ўжо выступілі кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, Рыгор Костусеў, Алесь Міхалевіч і Мікалай Статкевіч, моладзевыя лідары Зміцер Дашкевіч, Франак Вячорка, Андрэй Кім, Мікола Дземідзенка, Наста Палажанка, вядомыя барды Андрэй Мельнікаў, Таццяна Беланогая, Зміцер Бартосік, паэтка Валярына Кустава. У аўторак, 5 кастрычніка, а 19 гадзіне перад абаронцамі касцёла выступіць Уладзімір Арлоў, а ў сераду — беларускамоўны рэпер Vincent. Падзяліцца навіной:
Прэс-служба БХД Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя абароны касцёла Святога Язэпа працягваецца ўжо 18-ты дзень. Штовечары, а 19 гадзіне сябры БХД, Маладога Фронту, моладзі БНФ, іншых дэмакратычных арганізацый... |
|